Боевая работа САУ Гиацинт-С группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Грызлоў: дзеянні Кіева – частка агульнай палітыкі Захаду супраць бяспекі РФ

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў
Пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2024
Падпісацца
Адкрыты дыялог, прысвечаны злачынствам украінскага рэжыму супраць чалавечнасці, прайшоў у Мінску пры ўдзеле расійскага боку.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Дзеянні ўкраінскіх улад – гэта складальнік агульнай палітыкі Захаду па нарошчванні пагроз бяспецы Расіі, заявіў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў на адкрытым дыялогу на тэму "Злачынствы ўкраінскага рэжыму супраць чалавечнасці", перадае карэспандэнт Sputnik.
"У гэтым крыецца корань трагедыі Украіны. Брацкую і роднасную нам краіну знешнія сілы сталі ператвараць у выродлівы антыпод Расіі, у Антырасію, гвалтам разрываць палітычныя, гуманітарныя і эканамічныя сувязі, якія склаліся гістарычна, штучна насаджаць чужыя грамадству каштоўнасці", - лічыць пасол.
Дыпламат нагадаў, што амаль дзесяць гадоў таму ва Украіне фактычна адбыўся дзяржпераварот, якім кіраваў "калектыўны Захад". Да ўлады тады прыйшлі нацыянал-радыкальныя сілы, пачаўся зваротны адлік самазнішчэння Украіны як суверэннай дзяржавы. Краіну ператваралі ў інструмент вайны супраць Расіі.
Унутраная палітыка Кіева пачала будавацца на ігнараванні інтарэсаў і адмаўленні законных праў жыхароў паўднёвага ўсходу Украіны. Цэнтр фактычна перастаў успрымаць іх як паўнавартасную частку насельніцтва.
Усё гэта вылілася ў спробы кіеўскага рэжыму вырашыць "данбаскае пытанне" сілавым шляхам. Стаўка была зроблена не толькі на рэгулярную армію, але і на баевікоў неанацысцкіх батальёнаў "Азоў", "Айдар" і іншых (Вярхоўны суд Расіі прызнаў іх тэрарыстычнымі арганізацыямі, іх дзейнасць і сімволіка забаронены).
"Гарады і населеныя пункты Данбаса на працягу многіх гадоў падвяргаліся абстрэлам і бамбардзіроўкам. Не спыняліся катаванні, забойствы і выкраданні мірных жыхароў. Пранізлівым напамінам васьмі гадоў злачынстваў украінскіх нацыяналістаў стала "Алея анёлаў" – мемарыял у Данецку ў памяць аб загінулых дзецях", - адзначыў Грызлоў.
Адкрыты дыялог на тэму "Злачынствы ўкраінскага рэжыму супраць чалавечнасці" арганізаваны ў Мінску ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта (РДСУ). У ім прынялі ўдзел пасол па асобых даручэннях МЗС Расіі Радзівон Мірошнік, член Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Наталля Ніканорава і Упаўнаважаная па правах чалавека ў ДНР Дар’я Марозава.
Таксама ў РДСУ адкрылася дакументальная выстава "Ваенныя злачынствы кіеўскага рэжыму", у якой выкарыстаны фатаграфіі агенцтва ТАСС, ТК "Донбасский партизан", МІЦ "Известия" і журналіста Аляксандра Гаюка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Валанцёры збіраюць гуманітарную дапамогу для Данбаса - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Курс – на Данбас: з Мінска адпраўляюць гуманітарку ў прыфрантавыя раёны
Стужка навiн
0