Боевая работа САУ Гиацинт-С группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Палянскі назваў параноідным выступленне намесніка пастпрэда Украіны ў СБ ААН

© Sputnik / POOL / Перайсці ў медыябанкПершы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі
Першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2024
Падпісацца
Украінскія вайскоўцы збілі ў небе над Белгародскай вобласцю расійскі Іл-76 на борце якога былі ўкраінскія ваеннапалонныя, прызначаныя для абмену.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Украінскі бок працягвае лгаць у справе аб крушэнні самалёта Іл-76, заявіў першы намеснік пастаяннага прадстаўніка РФ пры ААН Дзмітрый Палянскі.
"Я на самай справе не збіраўся каменціраваць украінскае выступленне. Яно, як заўсёды, параноіднае і вар’яцкае. Скажу толькі, што, відаць, устаноўка, якую мая калега атрымала – працягваць далей ілгаць і выгароджваць кіеўскі рэжым", - канстатаваў расійскі дыпламат.
Паводле яго слоў, усе звесткі аб украінскіх ваеннапалонных, якія накіроўваліся на абмен на борце расійскага транспартнага самалёта, былі апублікаваны. Украінскі бок быў пра ўсё праінфармаваны, што не мае сэнсу адмаўляць.
Намеснік пастаяннага прадстаўніка Украіны пры ААН Крысціна Гаявішын падчас сваёй прамовы спрабавала ўскласці віну за гібель украінскіх ваеннапалонных, якія загінулі ў выніку крушэння самалёта, на Расію. Украінскі дыпламат лічыць, што транспартныя самалёты ваеннай авіяцыі з’яўляюцца законнымі вайсковымі цэлямі. Расійскі бок пры гэтым павінен гарантаваць бяспеку ваеннапалонных.
"Украіну не праінфармавалі аб колькасці транспартных сродкаў, маршрутах і сродках перавозкі палонных", - сцвярджае Гаявішын.
Паводле яе слоў, крушэнне самалёта Іл-76 расследуюць украінскія ўлады. Пры гэтым яны настойваюць на правядзенні міжнароднага расследавання авіякатастрофы.
У сваю чаргу Палянскі заявіў журналістам, што ў выступленні ўкраінскага дыпламата не было прыведзена доказаў невінаватасці Кіева ў крушэнні самалёта.
"Відаць, мы павінны былі збіць гэтую ракету – тады мы забяспечылі б бяспеку", - пракаменціраваў словы Гаявішын расійскі дыпламат.
Пасля чаго канстатаваў, што няма ніякай інфармацыі аб правядзенні міжнароднага расследавання, цяпер усе акалічнасці трагедыі ўстанаўліваюць расійскія следчыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак Міністэрства абароны Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 24.01.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Мінабароны РФ пракаменціравала крушэнне ваеннага самалёта Іл-76
Стужка навiн
0