Суд па справе карніка Хатыні Катрука праходзіць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоВярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2024
Падпісацца
Больш за 2,5 гады таму генпракуратура пачала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ, потым з’явілася асобная справа ў дачыненні да Уладзіміра Катрука.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Катрука, які абвінавачваецца ў генацыдзе, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваюць два пракуроры. Суд дазволіў весці кіна- і відэаздымку, але не ў рэжыме рэальнага часу.
У суд не з’явіўся пацярпелы, які папрасіў выкарыстаць яго паказанні.
Дзяржаўны абвінаваўца зачытаў абвінавачанне Катруку.
Паводле яго слоў, ураджэнец Украіны Катрук быў у складзе 118 карнага батальёна і ажыццяўляў карныя аперацыі, здзяйсняў расстрэлы мірнага насельніцтва, спальваў населеныя пункты.
У абвінавачанні гаворыцца, што ён дзейнічаў сумесна з "Васюрай, Мялешкам, Лакустай, Куркай, Сахно" і іншымі нацысцкімі злачынцамі, якім пасля ВАВ былі вынесены прыгаворы, у тым ліку – смяротная кара.
Пералічваючы факты забойстваў, знішчэння населеных пунктаў разам з мірнымі жыхарамі, дзяржаўны абвінаваўца пералічыў усе прозвішчы жыхароў Хатыні, у спаленне якіх удзельнічаў Катрук.
Таксама Катруку ставіцца ў віну, што ён дабіваў людзей, якія спрабавалі выратавацца з падпаленага хлява.
Па словах пракурора, Катрук страляў у Іосіфа Камінскага (адзін з тых, хто выжыў у Хатыні і стаў прататыпам помніка).
Пракурор, зачытваючы абвінавачанне, паведаміў аб фактах масавых забойстваў мірных грамадзян, якія ўчыняў Катрук у Плешчаніцкім раёне. Акрамя гэтага, Катрук, "маючы агульную з нацысцкімі злачынцамі мэту – знішчэнне беларускага народа", удзельнічаў у карных аперацыях у Віцебскай, Мінскай абласцях.
У абвінавачанне гаворыцца, што Катрук удзельнічаў у забойствах з асаблівай жорсткасцю старых, дзяцей, жанчын, у тым ліку і цяжарных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мінскі Нюрнберг: памагатых Гітлера ў 1946-м публічна пакаралі смерцю на іпадроме - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2024
"Мінскі Нюрнберг": памагатых Гітлера ў 1946-м публічна пакаралі смерцю на іпадроме
Стужка навiн
0