Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Кіраўнік Башкортастана ўзнагародзіў рэдакцыю Sputnik Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік Башкортастана ўзнагародзіў рэдакцыю Sputnik Беларусь
Кіраўнік Башкортастана ўзнагародзіў рэдакцыю Sputnik Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2024
Падпісацца
Кіраўніцтва расійскага рэгіёна такім чынам адзначыла ўклад інфармацыйнага агенцтва ва ўмацаванне міжнародных сувязей.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Кіраўнік Рэспублікі Башкортастан Радый Хабіраў уручыў падзяку інфармацыйнаму агенцтву Sputnik Беларусь у рамках міжнароднага форуму "Беларусь-Башкортастан", які гэтымі днямі праходзіць у Мінску.
Узнагароду за вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне міжнародных і знешнеэканамічных сувязей атрымаў кіраўнік карэспандэнцкага пункта медыягрупы "Россия сегодня" ў Беларусі Андрэй Качура.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўзнагародзіў кіраўніка Башкортастана Радыя Хабірава граматай Саўміна за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне супрацоўніцтва паміж расійскім рэгіёнам і рэспублікай.
Sputnik Беларусь з’яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik, якія ў сваю чаргу ўваходзяць у склад расійскай медыягрупы "Россия сегодня". Карпункт пачаў сваю працу ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёстудыю і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэм'ер-міністр Башкортастана Андрэй Назараў - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прэм’ер Башкортастана дэталёва расказаў аб супрацоўніцтве з Беларуссю
Стужка навiн
0