Карнік: Катрук аддаваў загады страляць у яўрэяў у Налібоцкай пушчы

© Sputnik / Виктор ТолочкоВярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2024
Падпісацца
У Вярхоўным судзе Беларусі 8 лютага пачаўся працэс па справе ката Хатыні Уладзіміра Катрука, які памёр у 2015 годзе ў Канадзе.
МІНСК, 13 лют – Sputnik. Дзяржаўнае абвінавачанне працягвае зачытваць паказанні карнікаў са 118-га паліцэйскага батальёна, якія яны давалі ў 1970-х гадах, перадае карэспандэнт Sputnik з залы Вярхоўнага суда.
У прыватнасці, абвяшчаюцца паказанні карніка Рыгора Лакусты, кіраўніка аднаго з падраздзяленняў гэтага батальёна.
На адным з допытаў следчым у 1973 годзе ён расказваў, як яны прыбылі ў Налібоцкую пушчу і знішчылі не менш як 50 мясцовых жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці.
Як вынікае з паказанняў, яўрэі хаваліся ў зямлянках. На допытах Лакуста сцвярджаў, што асабіста ён сам не страляў і ў зямлянкі не кідаў гранаты. Але даваў распараджэнні падначаленым гэта рабіць.
Акрамя таго, аддаваў указанні страляць па яўрэях у зямлянках камандзір аддзялення першага ўзвода першай роты Катрук. Тады ў Налібоцкай пушчы было забіта некалькі дзесяткаў чалавек.
"Забітых было, мяркуючы па колькасці трупаў, 50 чалавек", - такія паказанні даваў Лакуста ў 1973 годзе.
Следствам тады было ўстаноўлена, што з цел былі зняты каштоўнасці і ўпрыгажэнні.
Увосень 1942 гады ўкраінскі карны батальён гітлераўцы перакінулі на акупіраваную тэрыторыю БССР, тут яны праводзілі аперацыі супраць партызан і мясцовага насельніцтва. Менавіта 118-ы батальён спаліў вёску Хатынь.
У 1970-х адбыўся суд, на які даставілі 26 карнікаў з батальёна. Частцы з тых, хто быў на службе ў гэтым карным батальёне, удалося яшчэ падчас вайны збегчы ў Еўропу, Канаду і Лацінскую Амерыку.

Справа аб генацыдзе

Два з паловай гады таму Генеральная пракуратура Беларусі пачала расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер у справе ўжо больш за 500 тамоў.
Амаль усе пасляваенныя справы нацысцкіх злачынцаў рассакрэчаны ў Беларусі. У асобную крымінальную вытворчасць выдзелена справа нацысцкага злачынца Уладзіміра Катрука, які памёр у Канадзе ў 2015 годзе. У адносінах да яго пачалі крымінальную справу па артыкуле генацыд.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мемарыяльны комплекс Хатынь - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2024
Пракурор: Катрук абвінавачваецца ў забойстве не менш як 393 чалавек
Стужка навiн
0