Відэа

Слуцкія паясы і наміткі паказалі ў Вялікім тэатры Беларусі

Падпісацца
Выстава народных строяў прайшла ў фае Вялікага тэатра оперы і балета перад паказам нацыянальнай оперы "Сівая легенда".
Рарытэты, якія з’яўляюцца брэндам беларускай народнай культуры, прапанаваў Музей старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі. Публіка, якая прыйшла паслухаць оперу "Сівая легенда", змагла не толькі ўбачыць беларускія народныя строі, але і навучыцца завязваць слуцкія паясы і наміткі, як гэта рабілі ў канцы XVII стагоддзя.
Майстар-клас па завязванні старажытнага беларускага жаночага галаўнога ўбору правяла для публікі старшы навуковы супрацоўнік цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава. Яна расказала, што намітка ўяўляе сабой белае палатно з вышыўкай, якое правязвалася пэўным спосабам.
"У намітцы любая жанчына – каралева", - падкрэсліла вучоны.
У сваю чаргу вядомы беларускі мастацтвазнаўца Барыс Лазука правёў майстар-клас па завязванні слуцкага пояса. Паводле яго слоў, слуцкі пояс – гэта атрыбут мужчынскага строю, і ткалі яго таксама толькі мужчыны.
Ён таксама паведаміў, што ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі захоўваецца больш за 100 поўных камплектаў беларускіх народных строяў – гэта адна з самых вялікіх калекцый народных строяў у свеце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0