Брэсцкую крэпасць хочуць уключыць у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

© Sputnik / Виктор ТолочкоБрэсцкая крэпасць
Брэсцкая крэпасць - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2024
Падпісацца
Прапануецца ўнесці крэпасць у спісак не як форт XIX стагоддзя, а ў якасці мемарыяла ВАВ.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Беларусь хоча ўключыць мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміла ў пятніцу Генеральная пракуратура.
"Генеральная пракуратура ўнесла прапанову ў Савет міністраў адносна ўключэння мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што гэтае пытанне доўга абмяркоўвалася – эксперты ЮНЕСКА наведвалі з гэтай мэтай Беларусь у 2003 годзе. Затым у 2004-м на комплекс было складзена дасье – як аб фартыфікацыйных збудаваннях XIX – пачатку XX стагоддзяў. Пасля гэтага крэпасць унеслі ў папярэдні спісак ЮНЕСКА, але ў 2016-2017 гадах яна з пераліку знікла.
У Генпракуратуры мяркуюць, што прычынай гэтаму магла стаць наяўнасць на тэрыторыі крэпасці манументаў ВАВ: да 2021 года дзейнічаў мараторый на ўнясенне ў спісак аб’ектаў, звязаных з падзеямі ваеннай гісторыі. Аднак і ў гэтага правіла было выключэнне – для будынкаў і збудаванняў былога канцэнтрацыйнага лагера "Асвенцым".
У ведамстве падкрэслілі, што пракуратура прапануе ўключыць крэпасць у спісак не як форт ХІХ стагоддзя, а ў якасці мемарыяла Вялікай Айчыннай вайны.
Цяпер у Спісак Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі ўнесены Белавежская пушча, Мірскі і Нясвіжскі замкі, а таксама геадэзічная дуга Струвэ. У папярэднім спіску знаходзяцца Аўгустоўскі канал, Спаса-Праабражэнская царква і Сафійскі сабор у Полацку, Каложская царква ў Гродне, цэрквы ў Мураванцы, Сынкавічах, Камаях і Здзітава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Брэсцкая крэпасць - Sputnik Беларусь, 1920, 02.11.2023
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Мезенцаў: рэстаўрацыя Брэсцкай крэпасці прадоўжыцца ў 2024 годзе
Стужка навiн
0