Единый день голосования 2024 - Sputnik Беларусь, 1920
Адзіны дзень галасавання – 2024
У Беларусі 25 лютага 2024 года пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога будуць выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў. Падрабязнасці аб будучых выбарах чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лебедзеў: выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і без парушэнняў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдзіны дзень галасавання 2024
Адзіны дзень галасавання 2024 - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Падпісацца
Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД заявіў, што парушэнняў на выбарах не было выяўлена, выбары поўнасцю адпавядалі Канстытуцыі і Выбарчаму кодэксу краіны.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД, генсакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў заявіў, што выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і без парушэнняў.
"Місія назіральнікаў прыходзіць да высновы, што выбары ў Беларусі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з Выбарчым кодэксам і Канстытуцыяй, яны прайшлі адкрыта і галосна, былі празрыстыя і адкрытыя", - заявіў Сяргей Лебедзеў на прэс-канферэнцыі ў Мінску ў панядзелак.
Пры гэтым ён паведаміў, справаздача місіі назіральнікаў ад СНД будзе абнародавана пасля зацвярджэння вынікаў выбараў.
Лебедзеў адзначыў, што ў назіральнікаў ад СНД не было "задачы знайсці недахопы і парушэнні", каб папракаць краіну за невыкананне норм дэмакратыі, як гэта рабілі раней місіі назіральнікаў з шэрага міжнародных структур.
"Пры назіранні за выбарамі ў Беларусі мы ў першую чаргу кіраваліся нацыянальным заканадаўствам, а не тымі крытэрыямі, што нам называюць з-за мяжы", - сказаў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД.
Пры гэтым ён назваў "поўнай лухтой" сцвярджэнні Дзярждэпа ЗША аб тым, што выбары ў Беларусі прайшлі "ў атмасферы страху".
Лебедзеў адзначыў, што новы Выбарчы кодэкс Беларусі поўнасцю забяспечвае правы грамадзян на свабоднае волевыяўленне.

Цеснае ўзаемадзеянне з ЦВК Беларусі

Генеральны сакратар СНД нагадаў, што ў склад місіі назіральнікаў ад СНД, якая працавала ў Беларусі, увайшлі прадстаўнікі ўсіх краін Садружнасці, акрамя Украіны і Малдовы.
"Наша місія пачала работу ў Беларусі 22 студзеня, і на першым этапе ажыццяўлялі назіранне 50 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія выязджалі ў рэгіёны, сустракаліся з прадстаўнікамі партый, праводзілі сустрэчы ў дзяржструктурах", - сказаў Лебедзеў.
Ён таксама адзначыў, што, калі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах, у краіне працавала ўжо 235 назіральнікаў ад СНД.
Пры гэтым было "цеснае ўзаемадзеянне з ЦВК Беларусі", падкрэсліў генсакратар СНД.

Адзіны дзень галасавання

Напярэдадні, 25 лютага, упершыню ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання.
Падчас выбарчай кампаніі былі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.
У выбарчыя спіскі было ўключана больш за 6,9 млн чалавек. Па даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў на мінулых выбарах склала 73,09%. Самая вялікая была зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Гродзенскай вобласці прагаласавала 76,90% насельніцтва, якое мае права голасу, у Гомельскай – 75,85%, у Брэсцкай – 75,82%, у Віцебскай – 75,63%, у Мінскай – 74,20%, у Мінску – 61,54%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Авальная зала пасля рамонту - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Адзіны дзень галасавання – 2024
Новы дэпутацкі корпус збярэцца на сесію ў другой палове сакавіка
Стужка навiн
0