Единый день голосования 2024 - Sputnik Беларусь, 1920
Адзіны дзень галасавання – 2024
У Беларусі 25 лютага 2024 года пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога будуць выбраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў. Падрабязнасці аб будучых выбарах чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ЦВК: дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў сталі 70 прадстаўнікоў партый

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалата прадстаўнікоў Беларусі
Палата прадстаўнікоў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Падпісацца
Самай шматлікай з партый па прадстаўніцтве ў парламенце аказалася "Белая Русь", у новым дэпутацкім корпусе таксама будуць працаваць 20 дэпутатаў папярэдняга склікання.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. У новы склад дэпутацкага корпуса ўвайшлі 70 членаў палітычных партый, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт Sputnik.
25 лютага ў краіне прайшоў адзіны дзень галасавання, дэпутатамі парламента выбраны 110 чалавек.

"З ліку выбраных дэпутатаў членамі палітычных партый з’яўляюцца 70 чалавек", - паведаміў Карпенка.

Паводле яго слоў, партыя "Белая Русь" прадстаўлена 51 чалавекам, што складае больш як 46% ад колькасці партыйцаў у новым дэпутацкім корпусе.
Камуністычная партыя Беларусі атрымала 7 дэпутацкіх месцаў, ад ЛДПБ у дэпутаты парламента прайшлі 4 чалавекі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымала 8 дэпутацкіх месцаў.
Карпенка таксама праінфармаваў, што са 110 выбраных дэпутатаў 20 з’яўляюцца членамі ніжняй палаты парламента пакуль яшчэ дзеючага склікання. У новым складзе палаты 37 жанчын, моладзі да 31 года – 1 чалавек.

Адзіны дзень галасавання

Напярэдадні, 25 лютага, упершыню ў Беларусі адбыўся адзіны дзень галасавання.
Падчас выбарчай кампаніі былі выбраны дэпутаты мясцовых саветаў і ніжняй палаты парламента на пяцігадовы тэрмін.
У выбарчыя спіскі было ўключана больш за 6,9 млн чалавек. Па даных ЦВК, яўка выбаршчыкаў на мінулых выбарах склала 73,09%. Самая вялікая была зарэгістравана ў Магілёўскай вобласці – 77,03%. У Гродзенскай вобласці прагаласавала 76,90% насельніцтва, якое мае права голасу, у Гомельскай – 75,85%, у Брэсцкай – 75,82%, у Віцебскай – 75,63%, у Мінскай – 74,20%, у Мінску – 61,54%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Старшыня Калегіі ЕЭК Бакытжан Сагінтаеў - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2024
Адзіны дзень галасавання – 2024
Старшыня Калегіі ЕЭК даў станоўчую ацэнку выбарам у Беларусі
Стужка навiн
0