Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

РСТІ: каля мільёна расіян прыязджае ў Беларусь за год

© SputnikУ Мінску для турыстаў устаноўлены паказальнікі
У Мінску для турыстаў устаноўлены паказальнікі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2024
Падпісацца
Найбольш папулярныя напрамкі для турыстаў з Расіі – гэта Мінск, наваколлі сталіцы, Гродна, Брэст і Брэсцкая крэпасць.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Афіцыйная статыстыка паказвае, што ў мінулым годзе ў Беларусі пабывалі 419 тыс расіян, паведаміў журналістам старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі (РСТІ) Піліп Гулый.
Аднак з-за таго, што мяжа з Расіяй даволі ўмоўная, то фіксуюцца толькі некаторыя грамадзяне, хто ўязджае і выязджае. Статыстыка ўлічвае далёка не ўвесь паток падарожнікаў.
РСТІ мяркуе, што турпаток трэба ацэньваць прыкладна ў мільён расіян. Як лічыць Гулый, гэты лік будзе толькі расці.
"У нас склаўся добры стабільны паток з Расіі", - падкрэсліў кіраўнік РСТІ.
Паводле яго слоў, многія турысты пасля першай паездкі ў Беларусь вяртаюцца ў рэспубліку. У гэтым Гулый бачыць шанс для прасоўвання новых турыстычных прадуктаў і лакацый.
Што да самых папулярных напрамкаў для расіян, то і тут статыстыка не заўсёды дакладная, бо грошы могуць ісці праз мінскую фірму, а кліент адпачывае не ў сталіцы. І ўсё ж, паводле слоў Гулага, Мінск – адзін з самых запатрабаваных напрамкаў.
Ад сталіцы за паўтары-дзве гадзіны можна даехаць да іншых цікавых мясцін. Гэта і экамаршруты па лясах, і музейны комплекс старажытных рамёстваў "Дудуткі", і замкі. Мінск зручны для тых, каму цікавы прамысловы турызм. Многае можна наведаць у горадзе ("Камунарка", МТЗ і г.д.), а недалёка ад сталіцы знаходзіцца яшчэ і БелАЗ.
Таксама папулярны Гродна з-за вялікай колькасці старажытных аб’ектаў архітэктуры, якія захаваліся ў горадзе. Турыстаў таксама прываблівае Брэст і Белавежская пушча.
Ён адзначыў, што дзесяць гадоў таму ў Маскве існавала меркаванне, што ў турбізнесе можна прадаваць толькі раскручаныя беларускія лакацыі: Хатынь, Белавежскую пушчу, "Дудуткі". Час паказаў, што гэта не так.
Акрамя таго, паводле слоў Гулага, туріндустрыя ў Беларусі ўжо акрыяла ад шокаў кавіднага 2020 года, а паказчыкі галіны перасягнулі 2019 год. Пры гэтым рынак істотна трансфармаваўся: зараз даводзіцца канкурыраваць за кліентаў з Узбекістанам, Казахстанам і санаторыямі Азербайджана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Мечеть Хазрати Имам в Ташкенте - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2024
Новыя турыстычныя маршруты звяжуць Беларусь і Узбекістан
Стужка навiн
0