Боевая работа САУ Гиацинт-С группировки Центр - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Ваенныя РФ знішчылі амаль 6 тысяч наёмнікаў з пачатку СВА

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкВаеннаслужачыя УС Расіі
Ваеннаслужачыя УС Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2024
Падпісацца
За два гады з Польшчы ва Украіну прыбыло каля трох тысяч "салдат поспеху", палову з іх расійскія войскі змаглі ліквідаваць.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Агульная колькасць замежных наёмнікаў, якія прыбылі ва Украіну з 24 лютага 2022 года, склала 13 387, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
У ведамстве ўдакладнілі, што на гэты момант пацверджана знішчэнне 5 962 баевікоў-замежнікаў. Лідарам па колькасці забітых застаюцца палякі: з пачатку СВА іх прыбыло ва Украіну 2 960 чалавек, знішчана – 1 497.
Па даных расійскага ваеннага ведамства, з ЗША ва Украіну за два гады прыбылі 1 113 наёмнікаў, пры гэтым амаль палова з іх – 491 чалавек – ліквідавана.
З Грузіі прыбылі 1 042 баевікі, з якіх 561 быў знішчаны. З Канады – 1 005, знішчаных – 422.
У Мінабароны заявілі, што наёмнікаў ва Украіне страціла і Францыя, якая на ўсіх узроўнях абвяргае наяўнасць сваіх вайскоўцаў у зоне канфлікту. У прыватнасці, знішчана 147 французскіх баевікоў з 356.
У цэлым па інфармацыі міністэрства ва Украіне налічваюцца наёмнікі з больш за 85 краін. У ведамстве падкрэслілі, што працягнуць адсочваць персанальную фіксацыю ўсіх баевікоў, якія прыбываюць для ўдзелу ў баявых дзеяннях з-за мяжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Польскія вайскоўцы - Sputnik Беларусь, 1920, 13.03.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: калі Польшча ўвядзе войскі ва Украіну, то ўжо не сыдзе
Стужка навiн
0