Памерла народная артыстка Беларусі балерына Ніна Давыдзенка

© Photo : Большой театр БеларусиБалет "Лебединое озеро" Пятра Чайкоўскага. У ролі Адэты. Пастаноўка 1967 года
Балет Лебединое озеро Пятра Чайкоўскага. У ролі Адэты. Пастаноўка 1967 года - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
Падпісацца
Кар’еру балерына скончыла ў 1973 годзе, але з Вялікага не сышла, стаўшы педагогам-рэпетытарам.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Народная артыстка Беларусі і экс-балерына Вялікага тэатра Ніна Давыдзенка памерла на 91-м годзе жыцця, паведаміла прэс-служба Вялікага.
"Сёння не стала народнай артысткі Беларусі Ніны Давыдзенкі", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што калектыў тэатра выказвае шчырыя спачуванні яе блізкім і родным.
Ніна Давыдзенка нарадзілася ў 1933 годзе ў Віцебску ў 1943-м паступіла ў маскоўскае Харэаграфічнае вучылішча і засталася ў расійскай сталіцы. У 1952 годзе прыехала працаваць у Вялікі тэатр.
Сярод яе роляў – Адэта-Адылія ў "Лебедином озере", Маша ў "Щелкунчике", Аўрора ў "Спящей красавице", Сальвейг і Доўрская дзева ў "Пер Гюнте" і многія іншыя. Кар’еру балерыны Давыдзенка завяршыла ў 1973 годзе і стала ў Вялікім педагогам-рэпетытарам. Затым працавала ў Музычным тэатры, выкладала ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы.
© Photo : Большой театр БеларусиУ 1973-м Ніна Давыдзенка скончыла кар'еру артысткі, але не сышла з балета: засталася ў тэатры дапамагаць маладым балерынам
В 1973-м Нина Давыденко закончила карьеру артистки, но не ушла из балета: осталась в театре помогать работать над образами молодым балеринам - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2024
У 1973-м Ніна Давыдзенка скончыла кар'еру артысткі, але не сышла з балета: засталася ў тэатры дапамагаць маладым балерынам
Звання заслужанай артысткі Беларускай ССР была ўдастоена ў 1955 годзе, народнай – у 1964-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Людміла Бржазоўская - Sputnik Беларусь, 1920, 06.12.2023
Памерла балерына Людміла Бржазоўская
Стужка навiн
0