Відэа

Устаноўлены рэкорд палёту на паветраным шары ў Беларусі

Падпісацца
У пятніцу, 15 сакавіка, у 12:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная ўнікальнаму рэкорду адважнай беларускай каманды.
У Беларусі ўстаноўлены найбольшы час палёту свабоднага аэрастата – 9 гадзін 15 хвілін. Роўна столькі правёў паветраны шар у небе пад Мінскам, і гэта абсалютны рэкорд для нашай краіны! Старт быў дадзены ў аграгарадку Сеніца, пасадка здзейснена ў пасёлку Гарадзішча. Маршрут склаў каля 100 км, пры сярэдняй вышыні палёту 450 метраў. На борце знаходзіліся тры чалавекі.
Пра тое, як прайшлі гэтыя 9 гадзін у небе, да чаго трэба быць гатовым, каб правесці столькі гадзін у невялікім кашы, і з чым давялося сутыкнуцца, расказалі ўдзельнікі рэкорду на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
дырэктар і пілот авіякампаніі "Аэратур-Балунс" Кацярына ІВАШЫНА;
пілот-інструктар, выкладчык Акадэміі грамадзянскай авіяцыі Дзмітрый БАНДАРЭНКАЎ;
пілот Аляксандр ПАЎШКО.
У рамках мерапрыемства адбылося ўручэнне Сертыфіката аб рэгістрацыі рэкорда ў Кнізе рэкордаў Беларусі. Сертыфікат уручыў рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, галоўны эксперт нацыянальнага рэестра Кнігі рэкордаў Беларусі Кірыл ШЫМКО.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0