ЦВК Расіі: яўка на выбарах прэзідэнта перавысіла 60%

© Sputnik / Игорь Егоров / Перайсці ў медыябанкГаласаванне на выбарах прэзідэнта РФ за мяжой
Галасаванне на выбарах прэзідэнта РФ за мяжой - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Падпісацца
У нядзелю праходзіць заключны дзень галасавання, выбарчыя ўчасткі працуюць па ўсёй Расіі, а таксама за мяжой – у тым ліку ў Беларусі.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Яўка выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта Расіі склала 61,37% у цэлым па краіне па стане на 9:45, паведаміла старшыня ЦВК РФ Эла Памфілава.
Паводле яе слоў, гэта даныя з улікам дыстанцыйнага электроннага галасавання.
Падчас брыфінгу Памфілава таксама заявіла, што ў Расіі працуюць 1 115 міжнародных назіральнікаў са 129 краін, у тым ліку з Еўропы і Паўночнай Амерыкі.
Кіраўнік ЦВК Расіі ўдакладніла, што выбары павінны прайсці максімальна чыста, сумленна, правільна – каб ні ў каго не выклікала ні найменшага сумнення ў карэктнасці іх правядзення.
У нядзелю, 17 сакавіка, праходзіць заключны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Расіі. Выбарчыя ўчасткі працуюць па ўсёй РФ, а таксама за мяжой – у тым ліку ў Беларусі. Галасаванне ў рэспубліцы арганізавана на шасці ўчастках. Яны будуць адкрыты да 20:00 па мінскім часе.
Для ўдзелу ў галасаванні неабходна прад’явіць пашпарт грамадзяніна РФ (унутраны, замежны, дыпламатычны ці службовы).
Нагадаем, на пасаду прэзідэнта Расіі прэтэндуюць чатыры зарэгістраваныя кандыдаты: Леанід Слуцкі, Мікалай Харытонаў, Уладзіслаў Даванкоў і Уладзімір Пуцін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі ў пасольстве ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 17.03.2024
Галасаванне на выбарах прэзідэнта Расіі праходзіць у Беларусі
Стужка навiн
0