Прием документов у  поступающих - Sputnik Беларусь, 1920
Абітурыент – 2024
Абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў ВНУ, каледжы і іншыя навучальныя ўстановы, зноў чакаюць змены. Як будзе арганізавана ўступная кампанія-2024, колькі бюджэтных і платных месцаў выдзеляць для абітурыентаў, што мяняецца ў правілах прыёму мэтавікоў і многае іншае – чытайце на Sputnik.

Мінадукацыі назвала тэрміны ўступнай кампаніі для мэтавікоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадача абітурыентамі дакументаў ва ўніверсітэт
Падача абітурыентамі дакументаў ва ўніверсітэт - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2024
Падпісацца
Сёлета прыём абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ па мэтавым накіраванні, пройдзе пазней – здачу экзаменаў і залічэнне ссунуць амаль на месяц.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі для абітурыентаў-мэтавікоў, адпаведная пастанова апублікавана ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Падаваць дакументы і праходзіць сумоўе прэтэндэнты змогуць з 27 чэрвеня па 2 ліпеня (у мінулым годзе – з 1 па 5 чэрвеня).
Экзамены пройдуць з 4 па 10 ліпеня (раней – з 6 па 13 чэрвеня), а залічваць мэтавікоў будуць па 12 ліпеня (у 2023-м – па 16 чэрвеня).
Нагадаем, што абітурыенты, якія ідуць у ВНУ па мэтавым накіраванні, паступаюць па асобным конкурсе. З 2023 года яны здаюць унутраны экзамен, фармат якога вызначае ўстанова адукацыі ў залежнасці ад профілю спецыяльнасці (можа быць вусны або практычны). Адзнака, атрыманая на экзамене, а таксама атэстат фарміруюць конкурс.
Што тычыцца атэстата, то з 2024 года для мэтавікоў уводзіцца ніжні парог сярэдняга бала – не ніжэйшы за 7. Аднак калі паступаць на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці (спісак ёсць на сайце Мінадукацыі), а таксама па такіх напрамках як "Фізічная культура і спорт", "Сельская гаспадарка", "Ветэрынарыя", "Рыбная гаспадарка", "Ахова працы", то абмежаванняў па мінімальным бале атэстата няма.
Для тых, хто прэтэндуе на месца мэтавіка і, адпаведна, бясплатнае навучанне ў ВНУ, важна памятаць: пасля вучобы давядзецца прайсці абавязковую адпрацоўку на працягу пяці гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Абітурыенты на ЦТ - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2024
Абітурыент – 2024
Мінадукацыі: набор у ВНУ Мінска будзе скарачацца
Стужка навiн
0