Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Адбылася размова Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Падпісацца
Бакі пацвердзілі гатоўнасць да ўзаемадзеяння ў барацьбе з тэрарызмам.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
"Прэзідэнт Беларусі выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з учарашнім тэрактам у Маскве. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да ўзаемадзеяння ў барацьбе з тэрарызмам", - сказаў Пяскоў.
Стральба і пажар адбыліся перад канцэртам музычнай групы "Пикник" напярэдадні ў канцэртнай зале "Крокус Сити Холл". Па апошніх даных СК, загінулі 93 чалавекі, але колькасць ахвяр яшчэ вырасце, папярэдзілі ў ведамстве.
Прэс-служба Крамля паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, усіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
Аляксандр Лукашэнка адным з першых выказаў спачуванні ў сувязі са здарэннем.
"Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю самыя шчырыя спачуванні ў сувязі са жахлівым тэрактам у канцэртнай зале "Крокус Сити Холл" у Падмаскоўі, у выніку якога пацярпелі мірныя жыхары", - сказана ў спачуванні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Супрацоўнікі сілавых структур ля канцэртнай залы Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Кіраўнік ФСБ паведаміў Пуціну аб затрыманні тэрарыстаў
Стужка навiн
0