https://bel.sputnik.by/20240323/pasol-spetssluzhby-belarus-dapamagal-rf-ne-dats-terarystam-systs-praz-myazhu-1084809865.html
Пасол: спецслужбы Беларусі дапамагалі РФ не даць тэрарыстам сысці праз мяжу
Пасол: спецслужбы Беларусі дапамагалі РФ не даць тэрарыстам сысці праз мяжу
Sputnik Беларусь
Пасля тэракта ў канцэртным цэнтры "Крокус сити холл", які знаходзіцца ў Падмаскоўі, тэрарысты спрабавалі ўцячы. 23.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-23T13:46+0300
2024-03-23T13:46+0300
2024-03-23T14:35+0300
дзмітрый крутой
пасол
саюзная дзяржава
расія
беларусь
навіны
бяспека
грамадства
масква
тэракт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/16/1084765831_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_361479ca18c639dfa943c7ed596f2317.jpg
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Спецслужбы Беларусі дапамагалі РФ выканаць задачу і не даць тэрарыстам сысці праз мяжу, заявіў журналістам пасол рэспублікі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.Паводле слоў пасла, Беларусь таксама гатова падставіць плячо Расіі ў любым фармаце ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі.Ён падкрэсліў, што з пятніцы па лініі спецслужбаў дзвюх краін ішло актыўнае ўзаемадзеянне.Беларусы смуткуюцьЁн паведаміў, што беларусы звяртаюцца ў пасольства наконт магчымасці ўскласці кветкі каля "Крокус сити холла" і ўшанаваць памяць загінулых. Па словах пасла, пакуль варта прытрымлівацца рэкамендацый улад Маскоўскай вобласці. Справа ў тым, што на месцы трагедыі праходзяць следчыя дзеянні і будынак знаходзіцца ў рэжыме спецмерапрыемстваў."Як толькі ён (рэжым спецмерапрыемстваў - Sputnik) будзе адменены, беларусы змогуць нароўні з расіянамі ўшанаваць памяць загінулых", - дадаў Крутой.Акрамя таго, пасольства прыняло рашэнне адмяніць найбліжэйшае мерапрыемства і, напэўна, не будзе святкаваць Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі.Ён расказаў, што за вечар пятніцы і раніцу суботы ў пасольства паступіла сотні, калі не тысячы званкоў ад беларусаў са спачуваннямі.Што адбылося?Каля васьмі вечара ў пятніцу людзі ў камуфляжы адкрылі ў канцэртнай зале стральбу, пазней у будынку пачаўся пажар, які прывёў да абвальвання даху. Па апошніх даных СК РФ, у выніку тэракта 115 чалавекі загінулі, іх колькасць яшчэ можа ўзрасці.Прэс-служба Крамля паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, усіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240323/svayak-shukayuts-belarusa-paslya-terakta--padmasko-1084808359.html
расія
беларусь
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/16/1084765831_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_3eb250750ebfb71d124f575e76d8db08.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
дзмітрый крутой, пасол, саюзная дзяржава, расія, беларусь, навіны , бяспека, грамадства, масква, тэракт
дзмітрый крутой, пасол, саюзная дзяржава, расія, беларусь, навіны , бяспека, грамадства, масква, тэракт
Пасол: спецслужбы Беларусі дапамагалі РФ не даць тэрарыстам сысці праз мяжу
13:46 23.03.2024 (абноўлена: 14:35 23.03.2024) Пасля тэракта ў канцэртным цэнтры "Крокус сити холл", які знаходзіцца ў Падмаскоўі, тэрарысты спрабавалі ўцячы.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Спецслужбы Беларусі дапамагалі РФ выканаць задачу і не даць тэрарыстам сысці праз мяжу, заявіў журналістам пасол рэспублікі ў Расіі Дзмітрый Крутой, перадае
БелТА.
Паводле слоў пасла, Беларусь таксама гатова падставіць плячо Расіі ў любым фармаце ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі.
Ён падкрэсліў, што з пятніцы па лініі спецслужбаў дзвюх краін ішло актыўнае ўзаемадзеянне.
"Кіраўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі знаходзіцца на прамой сувязі са сваім калегам. І фактычна асноўнай задачай мінулай ночы было не даць тэрарыстам сысці праз нашу агульную мяжу. Такая задача выканана. Былі ўведзены максімальныя меры бяспекі", - сказаў Крутой.
Ён паведаміў, што беларусы звяртаюцца ў пасольства наконт магчымасці ўскласці кветкі каля "Крокус сити холла" і ўшанаваць памяць загінулых. Па словах пасла, пакуль варта прытрымлівацца рэкамендацый улад Маскоўскай вобласці. Справа ў тым, што на месцы трагедыі праходзяць следчыя дзеянні і будынак знаходзіцца ў рэжыме спецмерапрыемстваў.
"Як толькі ён (рэжым спецмерапрыемстваў - Sputnik) будзе адменены, беларусы змогуць нароўні з расіянамі ўшанаваць памяць загінулых", - дадаў Крутой.
Акрамя таго, пасольства прыняло рашэнне адмяніць найбліжэйшае мерапрыемства і, напэўна, не будзе святкаваць Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі.
"Учарашні вечар і мінулая ноч паказалі, што наша яднанне адбылося па духу, а не па літары. Вялікая колькасць беларусаў, якія прыйшлі да расійскага пасольства ў Мінску і ўшанавалі памяць загінулых. Гэты факт сведчыць больш красамоўна", - падкрэсліў пасол.
Ён расказаў, што за вечар пятніцы і раніцу суботы ў пасольства паступіла сотні, калі не тысячы званкоў ад беларусаў са спачуваннямі.
Каля васьмі вечара ў пятніцу людзі ў камуфляжы адкрылі ў канцэртнай зале стральбу, пазней у будынку пачаўся пажар, які прывёў да абвальвання даху. Па апошніх даных СК РФ, у выніку тэракта 115 чалавекі загінулі, іх колькасць яшчэ можа ўзрасці.
Прэс-служба Крамля паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, усіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"