Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Пуцін аб’явіў агульнанацыянальную жалобу па загінулых у "Крокусе" 24 сакавіка

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкНаступствы стральбы ў "Крокус Сити Холле"
Наступствы стральбы ў Крокус Сити Холле - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Падпісацца
Тэракт, які адбыўся ў падмаскоўнай канцэртнай зале напярэдадні, забраў жыцці дзесяткаў ні ў чым не вінаватых людзей.
МІНСК, 23 сак – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абвясціў 24 сакавіка агульнанацыянальную жалобу па людзях, якія загінулі ў выніку тэракта ў канцэртнай зале "Крокус сити холл", перадае Sputnik.
"Дваццаць чацвёртае сакавіка аб’яўляю днём агульнанацыянальнай жалобы", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў звароце пасля тэракта ў "Крокус сити холле".
Па словах расійскага лідара, у Маскве, Падмаскоўі і іншых рэгіёнах РФ ужо ўведзены дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі.
"У Маскве і Падмаскоўі, ва ўсіх рэгіёнах краіны ўведзены дадатковыя меры антытэрарыстычнага і супрацьдыверсійнага характару. Галоўнае цяпер – не даць тым, хто стаіць за гэтай крывавай бойняй, учыніць новае злачынства", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы выказаў свае шчырыя спачуванні родным і блізкім тых, хто пацярпеў падчас тэрарыстычнага акта, падкрэсліўшы, што разам з імі смуткуе ўся Расія.
"Расія не раз праходзіла праз цяжкія, часам невыносныя выпрабаванні, але станавілася яшчэ мацнейшай. Так будзе і цяпер", - канстатаваў расійскі лідар, падкрэсліўшы, што нішто не здольна пахіснуць згуртаванасць і сілу народа Расіі.

Што здарылася ў "Крокусе"?

Напярэдадні вечарам людзі ў камуфляжы адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы ў "Крокус сити холле" ў падмаскоўным Краснагорску перад канцэртам групы "Пикник".
Колькасць загінулых, паводле інфармацыі следчага камітэта, перавысіла 115 чалавек і працягвае расці.
У Маскве ахарактарызавалі тое, што здарылася як тэракт, па факце здарэння СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу. Пазней дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, у тым ліку ўсіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
Таксама стала вядома, што тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасячы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Беларуская праваслаўная царква моліцца аб супакоі загінулых у "Крокусе"
Стужка навiн
0