Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"

З’явілася відэа першага допыту тэрарыстаў, якія напалі на "Крокус"

Падпісацца
Тэрарысты, якія ўдзельнічалі ў нападзенні на канцэртную пляцоўку ў Падмаскоўе, павінны былі атрымаць за гэта буйныя сумы ад сваіх куратараў.
Расійскія спецслужбы запісалі відэа з першым допытам падазронага ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле".
На кадрах бачна, што сілавікі дапытваюць мужчыну проста на месцы затрымання. Ён прызнаецца, што прыляцеў у Расію з Турцыі 4 сакавіка.
У адказ на пытанне, што ён рабіў учора ў "Крокусе", тэрарыст адказаў, што "страляў". Пры гэтым удакладніў, што за гэта яму паабяцалі паўмільёна расійскіх рублёў.
Мужчына расказаў, што ў Telegram слухаў урокі прапаведніка. "Месяц таму напісаў памочнік прапаведніка і прапанаваў паўмільёна рублёў за забойствы. Я пагадзіўся".
У роліку ён распавядае, што пасля ў Telegram яму напісалі людзі без імён і прозвішчаў і далі зброю. Таксама яму паведамілі месца і час, дзе "трэба забіваць людзей без разбору".
Расійскія сілавікі таксама запісаў фрагмент допыту верхавода тэрарыстаў, які, як аказалася, жыў у хостэле ў раёне Дзмітраўкі.
Паводле яго слоў, ён разам са сваімі знаёмымі Мухамедам і Абдуло хацелі працаваць таксістамі, для чаго купілі невялікую машыну.
Кіраўнік тэрарыстаў размаўляў з сілавікамі праз перакладчыка, таму што ён практычна не разумее і не размаўляе па-руску.
Глядзіце на відэа поўную версію першага допыту падазроных у здзяйсненні тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холле".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0