Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Пуцін: грамадства Расіі паказала прыклад сапраўднай салідарнасці

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкДзень агульнанацыянальнай жалобы ў РФ
Дзень агульнанацыянальнай жалобы ў РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2024
Падпісацца
Прэзідэнт выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых у выніку тэракта ў Падмаскоўі і падзякаваў тым, хто ў цяжкіх умовах ратаваў людзей і дапамагаў ім.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Грамадства Расіі прадэманстравала прыклад сапраўднай згуртаванасці і салідарнасці, узаемнай падтрымкі пасля тэрарыстычнага акта ў "Крокус Сити Холл", заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
Напярэдадні кіраўнік дзяржавы правёў нараду па мерах, якія прымаюцца пасля тэракта ў Падмаскоўі.
"Наша грамадства ў гэты няпросты час паказала прыклад сапраўднай салідарнасці, згуртаванасці, узаемнай падтрымкі", - сказаў прэзідэнт.
Ён звярнуў увагу на тое, што сем’ям пацярпелых у страшнай трагедыі накіроўваюць словы спачування людзі розных нацыянальнасцей, з усіх рэгіёнаў Расіі, розных узростаў. Ёсць сярод іх дзеці, школьнікі і студэнты.
Па словах Пуціна, у расійскім грамадства хацелі пасеяць паніку і разлад, але сустрэлі яднанне і рашучасць супрацьстаяць злу.
Прэзідэнт заявіў, што тэракт учынілі рукамі радыкальных ісламістаў, з чыёй ідэалогіяй ісламскі свет змагаецца стагоддзямі. У той жа час Штаты спрабуюць пераканаць свет, што ў тэракце няма кіеўскага следа.

"Мы бачым таксама, што ЗША па розных каналах спрабуюць пераканаць сваіх сатэлітаў і іншыя краіны свету, што па іх разведданых кіеўскага следу ў маскоўскім тэракце нібыта няма, што крывавы тэракт здзейснілі паслядоўнікі ісламу, члены забароненай у Расіі арганізацыі ІДІЛ*. Мы ведаем, чыімі рукамі было ўчынена гэтае злачынства супраць Расіі і яе народа. Нас цікавіць, хто заказчык", - падкрэсліў расійскі лідар.

Ланцуг падзей

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што тэракт у "Крокусе" – звяно ў цэлай серыі спроб тых, хто з 2014-га вядзе вайну з РФ рукамі неанацысцкага рэжыму.
"А нацысты, як добра вядома, ніколі не грэбавалі выкарыстоўваць самыя брудныя і бесчалавечныя сродкі для дасягнення сваіх мэт", - удакладніў ён.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў сілавікам за затрыманне тэрарыстаў, а таксама тым, хто дапамагаў пацярпелым у выніку тэракта. Прэзідэнт выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых у трагедыі, пацярпелым Пуцін пажадаў больш хуткай папраўкі.
Ён таксама даручыў падтрымаць людзей ва ўсіх рэгіёнах краіны, якія маюць патрэбу ў гэтым пасля тэракта ў "Крокусе", падысці да гэтага пытання трэба нефармальна.

Тэракт у "Крокусе"

У пятніцу, 22 сакавіка, каля васьмі гадзін вечара зламыснікі ў камуфляжы адкрылі ў падмаскоўнай канцэртнай зале стральбу. Пазней у будынку пачаўся пажар, які прывёў да абвальвання даху. Па апошніх даных СК РФ, у выніку тэракта 139 чалавек загінулі.
Вядуцца работы па разборы завалаў на месцы здарэння, падчас якіх могуць выявіцца новыя ахвяры.
Прэс-служба Крамля паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў паведаміў прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, усіх чатырох тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ажыццяўленні тэракта.
Тэрарысты мелі кантакты ва Украіне і пасля здзяйснення злачынства планавалі перасекчы расійска-ўкраінскую мяжу, але былі затрыманы. Паведамлялася, што супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў садзейнічалі сваім расійскім калегам у затрыманні злачынцаў.
*ІДІЛ з'яўляецца забароненай у Расіі арганізацыяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Наручнікі на абвінавачаным, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Суд арыштаваў фігурантаў справы аб тэракце ў "Крокусе"
Стужка навiн
0