Боевая работа 1-й Танковой армии ЗВО на Сватовском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Захарава: РФ прыцягне Украіну да адказнасці за тэрарызм

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкАфіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2024
Падпісацца
Расійскі бок патрабуе, каб Украіна перастала падтрымліваць тэрарыстычную дзейнасць, выдала вінаватых і пакрыла шкоду.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Вынікам юрыдычных прэтэнзій Расіі да Украіны будзе міждзяржаўная прэтэнзія, накіраваная ў міжнародныя судовыя механізмы, аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
У канцы сакавіка стала вядома, што расійскі бок па наладжаным канале праз Мінск перадаў Украіне ноту па антытэроры. У ёй змяшчаецца патрабаванне ў рамках Міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму і Міжнароднай канвенцыі аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам неадкладнага арышту і выдачы асоб, якія маюць дачыненне да шэрага тэрактаў.
"Канчатковы вынік – гэта прад’яўленне міждзяржаўнай прэтэнзіі ў міжнародныя судовыя механізмы", - сказала дыпламат.
Захарава падкрэсліла, што Расія мае цвёрды намер паэтапна прайсці гэты шлях для таго, каб забяспечыць прыцягненне да адказнасці цяперашняй украінскай дзяржавы, якая падтрымлівае тэрарызм.
Як паведамілі раней у МЗС РФ, Украіна свядома пайшла па шляху экстрэмізму і тэрарызму. Аднак незразумела, рашэнне аб падтрымцы тэрарыстычных дзеянняў было прынята пад уплывам замежных дзяржаў ці Кіевам самастойна.

Спыніць падтрымку тэрарыстычнай дзейнасці

Раней у расійскім знешнепалітычным ведамстве паведамілі, што Масква перадала Украіне патрабаванні аб арышце датычных да нападзення на "Крокус" і іншых тэрактаў. Размова ідзе, у прыватнасці, аб інцыдэнтах, у якіх загінулі Дар’я Дугіна і Максім Фамін (больш вядомы як Уладлен Татарскі), быў паранены Яўген (Захар) Прылепін і загінуў яго вадзіцель, а таксама аб падрыве Крымскага моста, што стала прычынай гібелі пяці чалавек, і выбуху у кафэ ў Санкт-Пецярбургу, у якім загінулі 42 чалавекі.
Масква патрабуе, каб Кіеў спыніў падтрымліваць тэрарыстычную дзейнасць, выдаў вінаватых і кампенсаваў ахвярам шкоду.
У МЗС РФ падкрэслілі, што парушэнне Украінай абавязацельстваў па антытэрарыстычных канвенцыях пацягне за сабой яе міжнародна-прававую адказнасць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Будынак СК РФ у Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 01.04.2024
СК пачаў праверку па фактах арганізацыі тэрактаў у дачыненні да Расіі
Стужка навiн
0