Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве – відэа

Падпісацца
Беларускі лідар у чацвер прыбыў у Маскву з афіцыйным візітам, падчас якога ён сустрэўся са сваім расийскім калегам Уладзімірам Пуціным. Як прайшла сустрэча – глядзіце на Sputnik Беларусь.
У чацвер у Маскве прайшла сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Аляксандр Лукашэнка вылецеў у Маскву ў чацвер, разам з ім у расійскую сталіцу адправілася і першая жанчына-касманаўт Беларусі Марына Васілеўская.
Як раней паведаміла прэс-служба беларускага лідара, плануецца, што кіраўнікі дзяржавы абмяркуюць супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У прыватнасці, увагу плануецца ўдзяліць рэгіянальнай і міжнароднай абстаноўцы, каардынацыі дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы.
У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка перад сустрэчай расказаў, што ў планах першачарговую ўвагу ўдзяліць пытанням эканомікі – улічваючы хуткую сустрэчу прэм'ер-міністраў дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0