Прэзідэнт Беларусі назваў арыенцір для экспарту прадукцыі АПК

© Sputnik / Илья Наймушин / Перайсці ў медыябанкКаласы спеючай пшаніцы
Каласы спеючай пшаніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2024
Падпісацца
Беларускі лідар у ходзе нарады па сельскай гаспадарцы расказаў аб новых задачах для аграрыяў – сёлета ім неабходна атрымаць каля 10 млн тон збожжа.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. У 2024 годзе Беларусь павінна вырабіць сельгаспрадукцыі на 6-7% больш, чым у 2023-м, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па сельскай гаспадарцы ў Палацы Незалежнасці ў аўторак.
Цяпер айчыннае харчаванне пастаўляецца ў больш як 100 дзяржаў свету. Па выніках мінулага года валютная выручка ад яго рэалізацыі склала амаль 7,5 млрд долараў.

Кіраўнік дзяржавы паставіў дакладную задачу аграрыям: у 2024-м вырабіць больш прадукцыі і арыентаваць пры экспарце на лічбу 9 млрд долараў. "Складана? Так. Але мы павінны вырашыць гэтыя задачы. Звяртаюся да кіраўнікоў усіх узроўняў. Вам заўсёды павінна быць мала вашага поспеху", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён звярнуў увагу, што рэспубліка ўваходзіць у топ-5 экспарцёраў малочных прадуктаў, а таксама ў дваццатку вядучых пастаўшчыкоў мяса. Па яго словах, гэта галоўныя прадукты сельскай гаспадаркі.

Планы на ўраджай-2024

Прэзідэнт абазначыў, што ў бягучым годзе аграрыі павінны намалаціць каля 10 млн тон збожжа – на некалькі мільёнаў тон больш, чым у 2023-м. Таксама неабходна атрымаць 5 млн тон цукровых буракоў і больш за 1 млн тон рапсу.
"Задачы на ​​2024 год куды больш амбіцыйныя за ўчарашнія вынікі", - рэзюміраваў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уборка ўраджаю ячменю - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2024
Лукашэнка назваў 2023 год амаль правальным у сельскай гаспадарцы
Стужка навiн
0