Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Акцыя "Бессмяротны полк" прайшла ў Кіншасе – відэа

Падпісацца
Жыхары сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і расійскія дыпламаты прынялі ўдзел у акцыі "Бессмяротны полк". Падрабязнасці глядзіце на відэа.
На вуліцы сталіцы краіны – Кіншасы – 1 мая выйшлі жыхары горада і супрацоўнікі пасольства Расіі. Удзельнікі акцыі неслі шасціметровы сцяг Расіі і партрэты сваякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзел у акцыі прынялі пасол Расіі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Аляксей Сянцебаў, расійскія дыпламаты, ваенныя назіральнікі, а таксама паліцэйскія місіі ААН па стабілізацыі ў краіне.
У Кіншасе пражывае вялікая колькасць выпускнікоў савецкіх ВНУ, яны таксама прынялі ўдзел у шэсці.
Акцыя "Бессмяротны полк" праходзіць штогод 9 мая ў Расіі і многіх краінах свету ў памяць аб ахвярах і ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню "Бессмяротны полк" прайшоў 9 мая 2012 года ў Томску, а праз год акцыя стала ўсерасійскай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0