Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

ФСБ РФ: Гітлер у 1944 годзе чакаў расколу паміж СССР і саюзнікамі

© SputnikІ. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт і У. Чэрчыль падчас Тэгеранскай канферэнцыі
І. В. Сталін, Ф. Д. Рузвельт і У. Чэрчыль падчас Тэгеранскай канферэнцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Падпісацца
Падрабязнасці аб нарадзе, якая праходзіла ў жніўні 44-га ў "Воўчым логаве", распавёў былы асабісты ад’ютант Гітлера.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Кіраўнік нацысцкай Германіі Адольф Гітлер чакаў расколу паміж Савецкім Саюзам і Вялікабрытаніяй з ЗША, каб дамовіцца з Захадам, адпаведны дакумент апублікавала ФСБ Расіі.
У распараджэнні ФСБ ёсць адрасаваная савецкаму ўраду заява былога асабістага ад’ютанта Гітлера Ота Гюншэ, якую ён напісаў у 1948 годзе. У дакуменце гаворыцца аб нарадзе, якую Гітлер правёў у канцы жніўня 1944-га ў стаўцы "Воўчае логава" ў Растэнбургу. У той момант савецкія войскі вывелі з вайны Румынію і вызвалілі Малдову, разграміўшы нямецкую групу войск.

"На гэтым этапе вайны мы павінны падыходзіць да разгляду ваеннага становішча імперыі і з палітычных пазіцый. З гэтага пункту гледжання заняцце Плаешці, гэта значыць багатых нафтавых раёнаў Румыніі рускімі войскамі і іх далейшае прасоўванне азначае для англічан страту іх важных эканамічных пазіцый і палітычнага ўплыву ў Румыніі і на Балканах", - распавядаў Гюншэ падрабязнасці аб тым, што адбывалася на нарадзе.

Гітлер выказаў упэўненасць у тым, што паміж СССР і англічанамі з амерыканцамі адносіны могуць абвастрыцца і гэта можа прывесці да адкрытага канфлікту, гэтае меркаванне ён і агучыў на нарадзе.
І ў такім выпадку, сцвярджаў Гітлер, неабходна "ўсімі сродкамі выйграць час і ўсяляк спрыяць таму, каб нашы праціўнікі хутчэй перадраліся". А потым спрабаваць дамовіцца з Вялікабрытаніяй і ЗША, каб разам супрацьстаяць СССР.
Ота Гюншэ быў арыштаваны савецкай контрразведкай "СМЕРШ" у маі 1945 года і дастаўлены ў Маскву. Праз тры гады Гюншэ ў заяве для савецкага ўрада апісаў не толькі гэтую нараду ў "Воўчым логаве", але і падзеі, якія адбываліся ў стаўцы ў Растэнбургу вясной і летам 1944 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Беларуская наступальная аперацыя Баграціён з 23 чэрвеня - 29 жніўня 1944 года. Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2024
Дзень Перамогі – 2024
Прэм’ера дакументальнага фільма "Вызваленне" прайшла ў Беларусі
Стужка навiн
0