Новоприбывшее на Запорожское направление пополнение ВС РФ проходит обучение на полигоне в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мядзведзеў пракаменціраваў заклік ЗША накіраваць войскі ва Украіну

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкНамеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Падпісацца
Раней у амерыканскім Кангрэсе заявілі, што Вашынгтону ў выпадку разгрому Украіны, магчыма, давядзецца ўмяшацца ў канфлікт.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Адпраўка Захадам войск на тэрыторыю Украіны пацягне прамое ўступленне іх краін у вайну, на якое Расіі давядзецца адказваць, заявіў намеснік старшыня Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
Такім чынам ён пракаменціраваў нядаўнія заявы асобных палітыкаў шэрага заходніх краін, якія заклікаюць адправіць войскі на дапамогу Кіеву. Напярэдадні амерыканскі кангрэсмен Хакім Джэфрыс сказаў, што ЗША ў выпадку разгрому Украіны, магчыма, давядзецца ўмяшацца ў канфлікт.
"І гэта не вясенняе абвастрэнне, а цынічны разлік на палітычныя дывідэнды. Адбываецца нейкая татальная дэградацыя кіруючага класа на Захадзе. Гэты клас рэальна не жадае лагічна звязаць элементарныя рэчы", - напісаў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале.

Будзе сусветная катастрофа

Паводле яго слоў, адпраўка Захадам сваіх войск ва Украіну пацягне прамое ўступленне іх краін у вайну, на што Расіі давядзецца адказваць.
"І, на жаль, не на тэрыторыі Украіны. У гэтым выпадку нікому з іх не схавацца ні на Капіталійскім узгорку, ні ў Елісейскім палацы, ні на Даўнінг стрыт-10. Наступіць сусветная катастрофа", - прадказаў магчымае развіццё падзей расійскі палітык.
Мядзведзеў нагадаў, што гэта змаглі зразумець Кэнэдзі і Хрушчоў у часы Карыбскага крызісу больш за 60 гадоў таму. Аднак цяперашняе кіраўніцтва на Захадзе, падкрэсліў ён, не можа ўсвядоміць тое, што адбываецца.
"І менавіта таму сёння Генштаб пачаў падрыхтоўку да вучэнняў, уключаючы мерапрыемствы па практычнай адпрацоўцы пытанняў падрыхтоўкі і выкарыстання нестратэгічнай ядзернай зброі", - рэзюміраваў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вучэнні разлікаў ракетнага комплексу Искандер-М  - Sputnik Беларусь, 1920, 06.05.2024
Падрыхтоўка да вучэнняў па выкарыстанні нестратэгічнай ядзернай зброі пачалася ў Расіі
Стужка навiн
0