Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: Перамога – ключавы момант у гісторыі станаўлення беларускай нацыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМанумент Перамогі ў Мінску
Манумент Перамогі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Падпісацца
Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне сімвалам непарыўнай сувязі пакаленняў і адной з асноў згуртаванасці народа.
МІНСК, 9 мая – Sputnik. Подзвіг савецкага народа навечна замацаваны на руінах рэйхстага і ў акце аб безумоўнай капітуляцыі фашысцкай Германіі, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента на Плошчы Перамогі ў Мінску.
"Германская ваенная машына разбілася аб бяспрыкладныя гераізм і мужнасць нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Доўгіх чатыры гады на фронце і ў тыле кавалася Вялікая Перамога. На барацьбу з ворагам устаў і стары, і малы", - адзначыў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што СССР заплаціў за свабоду мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок. Так краіна выратавала ўсё чалавецтва ад заняволення, а асобныя народы – ад знішчэння.
"Мы даем наказ дзецям і ўнукам свята берагчы праўду аб той вайне як найвышэйшую каштоўнасць. Для нас яна – сімвал непарыўнай сувязі пакаленняў, адна з асноў духоўнага адзінства і згуртаванасці народа. Вялікая Перамога – галоўны і ключавы момант у гісторыі адраджэння і станаўлення беларускай нацыі", - сказаў прэзідэнт.
Урокі Перамогі, працягнуў Лукашэнка, дазваляюць сёння зазірнуць у будучыню. Жыццялюбства і творчую энергію пакалення пераможцаў, якое аднавіла краіну з руін, ён прывёў як прыклад таго, як трэба жыць і працаваць.
"Беларусі патрэбен мір. Заўтра, праз год, заўсёды. Нам важна выстаяць і не даць сябе ўцягнуць у канфлікты. Час выбраў нас. Выбраў, каб мы збераглі незалежнасць нашай зямлі", - заявіў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 09.05.2024
Дзень Перамогі – 2024
Пуцін: праўда пра Другую сусветную перашкаджае палітыцы Захаду
Стужка навiн
0