Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Парад Перамогі ў Маскве – поўная версія

Падпісацца
Ваенны парад, прысвечаны 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў на Краснай плошчы ў Маскве. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Сёлета ў Парадзе Перамогі прынялі ўдзел больш за дзевяць тысяч вайскоўцаў і больш за 70 адзінак ваеннай тэхнікі, у тым ліку і некаторыя навінкі расійскага абаронна-прамысловага комплексу, сярод якіх бронетранспарцёр "Бумеранг".
Калону ваеннай тэхнікі ўзначальваў легендарны танк часоў Вялікай Айчыннай – Т-34.
Парад Перамогі прымаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Па традыцыі, якая склалася, на Парад Перамогі былі запрошаны лідары замежных краін. У гэтым годзе ў Маскву прыляцелі прэзідэнты Беларусі, Казахстана, Гвінеі-Бісаў, Лаоса, Кубы, Туркменістана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана.
Акрамя Парада Перамогі, у 29 парках Масквы 9 мая на працягу ўсяго дня арганізавана больш за 270 культурных мерапрыемстваў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0