Дом карцін

Дырэктар галерэі: калі курорты надакучылі, купляюць карціны

208
(абноўлена 10:00 18.11.2015)
Беларусу ўсё яшчэ цяжка патлумачыць, чаму ён павінны марнаваць грошы не на новую машыну/дачу(!), а на мастацтва. А павінны?

Алена Васільева, Sputnik

З усяе нацыянальнай антрапалогіі вынікае, што без машыны (не старэй за пяць год, ну, добра, за дзесятку) і перспектывы ўласнага жытла ты не беларус, а недачалавек, не варты рукапаціскальнасці. Між тым, "Восеньскі салон" паказаў, што асобная частка беларусаў гатовая плаціць не за курорты, а рэчы менш матэрыяльныя — падчас "Салону" было прадана амаль 30% працаў сучасных мастакоў.

Гаворка пра бізнес-клас, здольны дазволіць сабе набыць замест "Туніс-ол-інклюдід" твор беларускага мастака. Іншая справа, што хоць і здольны, ды не надта жадае, а Туніс па-ранейшаму застаецца з'явай больш прывабнай. З дырэктарам "Дома карцін" Ларысай Бортнік Sputnik пагутарыў пра асаблівасці коштаўтварэння на рынку мастацтва і нечаканую любоў кітайцаў да беларускага жывапісу.

Ларыса Бортнік, дырэктар галерэі Дом карцін
© Sputnik / Виктор Толочко
Ларыса Бортнік, дырэктар галерэі "Дом карцін"

Этап першы: мастак так лічыць

"Кошт называе мастак, ён укладае ў яго і эмацыйныя, і фінансавыя выдаткі — матэрыялы, палотнішча, падрамнік, раму. Аснову кошту складаюць энергетычныя выдаткі: як мастак уяўляе, колькі працы ён уклаў, колькі вопыту ў сваё палотнішча, такі кошт ён і заяўляе. Пасля таго, як мастак называе цану, галерыст можа сказаць, у якой ступені яна адэкватная, ці магчыма за такія грошы прадаць твор мастацтва", — распавядае спадарыня Ларыса.

Між тым, пакупніка можа і не надта хваляваць, як ацаніў сваю працу мастак, бо ў яго, кліента, ёсць надта лімітаваная колькасць грошай, што засталася ад Туніса, на набыццё твору мастацтва.

"Канчаткова кошты фарміруюцца сыходзячы з попыту пакупніка і жадання мастака. Мастак можа сказаць —мая праца каштуе пяць тысячаў, а галерыст адкажа — ты каштуеш столькі, колькі за цябе можа даць кліент. Калі ты хочаш пяць тысячаў, пры тым кліент не гатовы заплаціць больш за тры тысячы, і ты пагаджаешся на гэтую суму, дык гэта і ёсць твой сёняшні кошт", — тлумачыць дырэктар "Дома карцін".

Кошты дыктуе пакупніцкая здольнасць. Калі ў чалавека ў кармане папросту няма грошай, пры ўсім жаданні набыць Суціна, ён не можа сабе гэтага дазволіць. Цяжар адказнасці за рынак мастацтва, які ў Беларусі амаль не сфарміраваны, лажыцца на бізнес-клас.

"Працоўны клас не купляе карцінаў увогуле, бізнес-клас гатовы набываць, але ж за пэўныя сродкі, плаціць болей таго, што могуць, не хочуць. Багатыя людзі ёсць, іх мала і яны не таргуюцца — колькі мастак сказаў, столькі і заплацяць. Гэта людзі, якія гатовыя пэўную суму пусціць на задавальненне, а машыны і курорты ім ужо надакучылі", — тлумачыць асаблівасць функцыянавання беларускага рынку мастацтва спадарыня Бортнік.

Дом карцін
© Sputnik / Виктор Толочко
"Дом карцін"

Этап другі: пераезд

Мастакоў, якія застаюцца жыць у Беларусі і пры тым выстаўляюцца ў замежных галерэях надта мала. Тут прыходзіцца выбіраць: ці ты мясцовы і нічога не зарабляеш, ці з'яджаеш за мяжу і намагаешся ўключыцца ў заходні рынак.

"Ёсць адзінкавыя прыклады мастакоў, якія здолелі застацца ў Беларусі і працуюць па эксклюзіўным кантракце з заходнімі галерэымі. Адзін з іх — Валянцін Губараў, надта запатрабаваны ў Францыі, усе з задавальненнем глядзяць яго персанальныя выставы ў Беларусі, а купляюць яго творы за мяжой. То бок, тут ён запатрабаваны эмацыйны, а там — фінансава", — распавядае суразмоўца Sputnik.

Работа художника Андрея Ленкевича
© Photo : Андрей Ленкевич, фото предоставлено пресс-службой "Белгазпромбанка"

Але ж спадарыня Бортнік дадае, што мастакоў, якія жывуць у Беларусі, а выстаўляюцца і прадаюцца за мяжой, хіба "адзін адсотак".

Пры тым Ларыса Барысаўна зазначае, што беларускія мастакі канкурэнтаздольны, іх прымае заходні рынак, і тыя, хто з'езхаў адсюль, прадаюцца па заходніх коштах, уключаецца ў заходні арт-рынак. А вось ці патрапіў ён туды, залежыць ад актуальнасці творчага метада, удачы і ступені таленту.

"У нас ёсць прыклады надта ўдачлівых беларускіх мастакоў. Я не кажу пра тых, хто некалі з'ехаў у Парыж і уключыўся ў парыжскую школу. Я кажу пра таго ж Барыса Заборава, яго творы прадаюцца за вялікія кошты, пра Заслонава, пра Цішына, пра Наталлю Залозную — ёсць шэраг беларускіх мастакоў, якія з'ехалі за рубеж і жывуць там, уключыліся ў заходні рынак", — распавядае галерыст.

Этап трэці: кітайцы як нечаканыя аматары беларускага мастацтва

Дырэктар галерэі распавядае, што да самых дарагіг твораў мастацтва варта аднесці антыкварыят, якога ў Беларусі мала, бо мы надта ж часта перажывалі набегі. Таму аматарам даводзіцца мэблю, люстры везці з-за мяжы. Кошты на антыкварыят на парадак вышэйшыя за кошты на творы беларускіх мастакоў.

Найбольш таннае мастацтва — карціны савецкага перыяду, пры тым, што на Захадзе за яго гатовыя аддаваць неверагодныя сумы.

Нечакана высвятдяем, што сярод аматараў беларускага жывапісу вялікую частку складаюць…. кітайцы.

Покупатель в Пекине
© REUTERS / Jason Lee
Покупатель в Пекине

"Кітай — унікальная краіна, яны надта любяць наш дакладны жывапіс, пры там, што самі выкшталцоныя мастакі. Яны ў нас вучацца, хоць мне падаецца, гэта нам трэба вучыцца ў Кітая — мудрая, унікальная краіна", — распавядае спадарыня Бортнік.

Але ж і кітайцы за нашыя "дрэвы, падобныя да дрэваў" не гатовыя плаціць больш за сотню долараў.

"Усе лічаць, што ў Беларусі твор мастацтва можна набыць танна. Турысты кажуць — у кразіс вы дазваляеце сабе трымаць такія кошты? Гэта ненармальна! Ім падаецца, калі крызіс, дык трэба лічыць капейкі", — тлумачыць псіхалогію пакупніка суразмоўца Sputnik.

Этап чацвёрты: ці новыя боты, ці месца ў вечнасці

Ларыса Барысаўна падзяляе мастакоў на тры розных віда: ёсць мастак, які не выходзіць за межы мастацтва і гатовы доўга чакаць свайго часу, а ёсць мастак, які працуе толькі па камерцыйных прынцыпах і карыстаецца пладамі сваей працы сення, не турбуючыся аб высокім мастацтве.

Посетитель у картины Марка Шагала Жена художника
© Sputnik / Сергей Пятаков
Посетитель у картины Марка Шагала "Жена художника"

Трэці від — сапраўдны мастак, што мае асобны почырк ў мастацтве, але ж, каб зарабляць на жыццё, ідзе да спажыўца не з горшай якасцю карціны, а з меншым фарматам. Адсюль кошт на карціну атрымліваецца меншым, мастак здольны яе прадаць, але ж пры тым не крывіць душой. Трэба разумець, што ёсць творы, якія кормяць, а ёсць мастацтва, якое можа і не пракорміць, але пакіне цябе ў стагоддзях", — распавядае суразмоўца і прыводзіць у прыклад мастака Басава, які пры жыцці прадаваўся надта дрэнна і жыў дзякуючы зоробку жонкі, якая разумела яго і была гатовая падставіць плячо.

"Сёння гэта дарагі мастак, але яго ўжо няма ў жывых. Тады ў яго не хапала на туфлі і новы швэдар, але ж ён застаўся ў мастацтве. Тыя, хто ідзе ў мастацкія магазіны, толькі б прадацца, піша тое, што запатрабавана, гэта рамеснікі, але не мастакі", — рэзюмуе дырэктар галерэі.

Спадарыня Ларыса ўспамінае, як да яе ў галерэю нярэдка прыходзіў мастак, якому яна час ад часу раіла аднесці свае працы ў мастацкі магазін — маўляў, каб выстаўляцца, у карціны павінная быць не камерцыйная, а мастацкая каштоўнасць. Кліент не супакойваўся, маўляў, вы мне скажыце, што зараз ідзе, я б тое і пісаў.

"Я яго, нават, не асуджаю — яму трэба з нечага жыць, але ж гэта не мастак, і такіх шмат, — рэзюмуе свой вопыт Ларыса Бортнік — а хто застанецца у гісторыі мастацтва сказаць цяжка. Шлях да папулярнасці непрагназуемы.

208
Тэги:
Ларыса Бортнік, Беларусь, Увесь свет
По теме
Галерэя на месцы рэстарану лепей, чым рэстаран на месцы галерэі
Ды ўсё нармальна з Шагалам: дырактар "Дома карцін" адказвае на пытанні
Кніга Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі

Нудысты і калектыўныя шлюбы: як ішла сэксуальная рэвалюцыя ў БССР

147
(абноўлена 10:24 08.11.2017)
Прафесар БДУ распавёў шакуючыя факты з гісторыі БССР у 1917-1929 гады.

ГРОДНА, 8 ліс — Sputnik, Іна Грышук. Ці быў сэкс у Савецкай Беларусі і да чаго прывялі рэвалюцыйныя ідэі аб тым, што шлюб і сям'я — галоўныя ворагі на шляху будаўніцтва камунізму, высвятліў прафесар БДУ Аляксандр Гужалоўскі.

Гісторык распавёў Sputnik аб самым вялікім сэксуальным эксперыменце, які разгарнуўся пасля 1917 года. Сваю новую кнігу пад назвай "Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі" прафесар прэзентаваў у Гродне.

Эксперымент па знішчэнні сям'і

"Гэтая кніжка не пра сэкс у тым сэнсе, у якім шмат хто чакаў яе ўбачыць. Я не распавядаю пра сэксуальныя тэхнікі, якія былі ў 20-я гады мінулага стагоддзя. Я гісторык. Мяне цікавіла тое, як улада паспрабавала выкарыстаць самы моцны чалавечы інстынкт і што з гэтага атрымалася", — патлумачыў у пачатку размовы доктар гістарычных навук.

Па словах Гужалоўскага, 1917 год стаў не толькі годам палітычнага перавароту. Практычна адразу ж у СССР пачалася так званая сэксуальная рэвалюцыя. Ужо ў снежні 1917 года Уладзімір Ленін падпісаў два дэкрэты, якія дэкларавалі права жанчын на сэксуальную рэалізацыю, а мужчын пазбавілі права кіраваць сям'ёй.

Праз год з'явіўся Кодэкс аб шлюбе. З аднаго боку, царкоўнае вянчанне страціла юрыдычную сілу, а з другога — максімальна спрасцілася працэдура разводу: каб разысціся, дастаткова было напісаць заяву мужу ці жонцы.

Новая савецкая ўлада падтрымлівала ідэі марксізму аб тым, што сям'я — гэта адна з найважнейшых перашкод на шляху будаўніцтва камунізму. І яны мэтанакіравана пачалі змагацца з ёй.

Профессор БГУ Александр Гужаловский на презентации книги
© Sputnik Инна Гришук
Аляксандр Гужалоўскі вывучае гісторыю Беларусі за савецкім часам

"Усе пагаджаліся, што сям'ю трэба знішчаць. Таму што гэта было буржуазным, варожым. Але мала хто ведаў, што будзе замест яе", — удакладніў Гужалоўскі.

Калектыўныя шлюбы і свабодная любоў

На старонках моладзевых газет і часопісаў абмяркоўвалася такое паняцце, як "калектыўны шлюб". На думку лідараў беларускага камсамола, ён створыць новую жанчыну, якая стане "свабоднай палюбоўніцай, грамадзянкай і маці". Акрамя таго, агульныя жонкі і мужы дапамогуць сфармаваць абыякавае стаўленне да інтымных пытанняў.

Укараніць у жыццё новую форму сужыцця прапанавалі ў так званых дамах-камунах. Пад адным дахам яны маглі збіраць ад чатырох да некалькіх сотняў чалавек. Напрыклад, першая моладзевая камуна ў БССР была створана пад Мінскам у 1919 годзе, яна налічвала каля 500 чалавек. Ідэі калектывізацыі тут давялі да крайнасці — елі з аднаго посуду, па чарзе насілі вопратку.

Часцяком у іх агульным былі не толькі заробленыя грошы і ежа, але інтымныя забавы і дзеці. У 1928 годзе беларускае радыё агучыла мадэль сэксуальных адносін: "Мужчыны і жанчыны могуць вольна сыходзіцца і разыходзіцца. Гэта справа іх пачуццяў".

З часам з'явілася новая палавая мараль, а любоў і рэўнасць прызнаваліся буржуазнымі пачуццямі, якіх не павінна быць у камуністаў. У 1925 годзе прайшоў суд над камсамольцам, які раўнаваў каханую жанчыну да іншых членаў ячэйкі.

Профессор БГУ Александр Гужаловский
© Sputnik Инна Гришук
Прафесар БДУ Аляксандр Гужалоўскі на прэзентацыі кнігі

Каханне па-сяброўскі

У лексікон увайшло паняцце "каханне па-сяброўскі". А на камсамольскіх сходах сур'ёзна абмяркоўвалася, ці могуць камсамольцы карыстацца паслугамі прастытутак. Гужалоўскі апісаў вечары ў Магілёўскім медыцынскім тэхнікуме, галоўнай мэтай правядзення якіх былі менавіта любоўныя ўцехі.

Свабодныя адносіны і легкадумнае разуменне шлюбу прывялі да таго, што камсамолец мог праз два дні пасля рэгістрацыі шлюбу патрабаваць развод, таму што маладая жонка пудрыцца і робіць макіяж, а значыць, апынулася мяшчанкай.

У тыя часы актыўна ўкараняліся ідэі аб тым, што жанчына павінна нароўні з мужчынамі ўдзельнічаць у будаўніцтве камунізму, таму яе трэба вызваляць ад хатніх работ і выхавання дзяцей. Народжаных у камунах малых планавалася выхоўваць калектыўна ў яслях і дзіцячых дамах. Абмяркоўваліся пытанні, ці можа жанчына забраць уласнае дзіця з калектыўных ясляў, калі пакідае камуну.

Савецкія нудысты і "Прэч сорам"

Разбурэнне традыцыйнай мадэлі сямейных адносін прывяло да з'яўлення самых розных сэксуальных эксперыментаў. На старонках газет стогадовай даўнасці можна прачытаць нататкі аб шматжонстве, калі мужчына лічыў нармальным мець жонку і палюбоўніцу. Яшчэ адзін герой таго часу паспеў ажаніцца 13 разоў.

Але больш за ўсё шакавалі свецкае грамадства акцыі грамадства радыкальных нудыстаў "Прэч сорам". Яны лічылі, што з'яўляцца на публіцы аголенымі — гэта праявы дэмакратыі і роўнасці.

Як распавёў Гужалоўскі, свабоду нораваў паказваюць успаміны Якуба Коласа, які летам 1924 года знаходзіўся у Маскве. Ён напісаў сваёй жонцы наступнае: "Штаны купляць не буду, можна і без іх. Я бачыў шмат такіх, хто ходзіць галышом, толькі самая сярэдзіна трохі прычынена".

Мінскія змагары з сорамам не адставалі ад маскоўскіх, яны зрабілі выклік грамадству яшчэ ў 1921 годзе. У самай культурнай частцы гарадскога саду ў Мінску яны наладзілі нудысцкі пляж. Распраналіся на алеі і плавалі ў Свіслачы. У адной з газет сцвярджалася, што на гэты факт ніхто не звяртаў увагі.

Больш шакавальныя карціны назіралі жыхары Віцебска. Чатыры камсамолкі і камсамольца пасля антырэлігійнага сходу адправіліся галышом гуляць па вуліцах горада.

Росквіт прастытуцыі
У Мінску аднавілі рэвалюцыйную абстаноўку 1917 года
© Sputnik Станислав Андросик, Сергей Пушкин В Минске восстановили революционную обстановку 1917 года

На фоне аслабелых нораваў у новым савецкім грамадстве квітнела прастытуцыя, а колькасць жрыц любві з кожным годам павялічвалася.

"На панэлі з'явілася новая катэгорыя прастытутак — разведзеныя жанчыны. Парадаксальна, але гэтаму спрыяў новы Кодэкс законаў Беларускай ССР, які юрыдычна дазваляў мужчыну пасля разводу забраць усю маёмасць. Жанчыны заставаліся без працы і з дзецьмі на руках", — адзначыў Гужалоўскі.

У 20-я гады існавала тры групы прастытутак. Самую масавую прадстаўлялі вулічныя жанчыны, якіх прадавалі суценёры, забіраючы большую частку грошай. На другім месцы былі супрацоўніцы падпольных бардэляў. А ў элітную групу ўваходзілі эстрадныя артысткі, маладыя сакратаркі, якія маглі не толькі задаволіць фізіялагічныя патрэбы мужчын, але і дапамагчы бавіць іх вольны час.

Толькі ў 1927 годзе было раскрыта 446 бардэляў. А сярэдні заробак прастытуткі ў Мінску складаў 100 рублёў у месяц, у сярэднім адна паслуга каштавала 40-50 капеек. Для параўнання: рабочы заводу зарабляў ад 70 да 120 рублёў.

На аборты ідуць, як на паломніцтва

Як патлумачыў Гужалоўскі, новыя ідэі вольных адносін неўзабаве пачалі даваць свае негатыўныя вынікі. Бо яны прасоўваліся ў практычна неадукаваным грамадстве. І галоўнымі ахвярамі сэксуальнай рэвалюцыі сталі жанчыны. 1917-1929 гады сталі часам ўсплёску гвалту, абортаў і з'яўлення пазашлюбных дзяцей.

У Мінску адкрылася выстава Ленін'17
© Sputnik Станiслаў Андросiк / Аляксандр Шурмелеў

Вучоны адзначыў, што Савецкі Саюз стаў першай у свеце краінай, якая афіцыйна дазволіла рабіць жанчынам аборты без абмежаванняў. Штучнае перапыненне цяжарнасці ў медустановах афіцыйна дазволілі ў 1920 годзе. Рашэнне было вымушанае, паколькі ў краіне не было кантрацэптываў.

"На аборты ідуць, як на паломніцтва ў Кіева-Пячэрскую лаўру", — апісвала працу актывістка адной з медыцынскіх камісій.

Медыцынская статыстыка БССР паказвала, што колькасць абортаў пастаянна расце. У 1925 годзе на 100 народжаных у гарадах дзяцей даводзілася 42,6 абортаў. Яны рабіліся ў дзяржаўных бальніцах без анестэзіі, але бясплатна. Шырока практыкавалася і падпольнае перапыненне цяжарнасці і самааборты. Да адказнасці часцяком прыцягваліся гора-спецыялісты, якія рабілі няўдалыя аперацыі з дапамогай верацяна, цвіка і іншых прадметаў і прычынялі шкоду здароўю жанчын.

Многія мужчыны і жанчыны ішлі на забойства нованароджаных. Першыя — каб не плаціць аліменты, другія — каб не выхоўваць нежаданае дзіця. З'яўлялася ўсё больш маці, якія наўмысна пакідалі дзяцей. У 1923 годзе ў БССР было знойдзена 400 падкідышаў.

Як завяршылася рэвалюцыя

Пасля 1929 года сэксуальная рэвалюцыя завяршылася. Па рашэнні Іосіфа Сталіна, таварыства пачалі вяртаць да стабільнай сям'і і шлюбу, а палавая распуста была ўключана ў спісы злачынстваў. Неўзабаве фрывольныя тэмы цалкам зніклі са старонак газет, часопісаў і кніг.

147
Тэги:
БССР, сексуальная революция, БДУ, Аляксандр Гужалоўскі, Беларусь
По теме
Як злучаны Лютаўская рэвалюцыя і гісторыя самагонаварэння на Беларусі
Гісторыя савецкай цэнзуры: адна няправільная літара коштам жыцця
Алена Анісім

"Таварыства беларускай мовы" ўзначаліла дэпутат парламента

32
(абноўлена 10:59 30.10.2017)
Ранейшы шматгадовы кіраўнік ТБМ Алег Трусаў захаваў за сабой пасаду ганаровага кіраўніка арганізацыі.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Новым кіраўніком "Таварыства беларускай мовы" імя Францішка Скарыны стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, якая да нядаўняга часу займала пасаду намесніка старшыні ТБМ. Такое рашэнне было прынята на XIII з'ездзе ТБМ.

Анісім была адзіным кандыдатам, і большасць дэлегатаў яе падтрымала.

Ранейшы шматгадовы кіраўнік арганізацыі Алег Трусаў загадзя заявіў аб жаданні пакінуць пасаду і сканцэнтравацца на развіцці беларускамоўнай адукацыі.

"Планую заняцца навукай, абараніць доктарскую дысертацыю, а таксама больш увагі і сіл надаць праекту "Нацыянальны ўніверсітэт". Гэта мой асноўны напрамак дзейнасці ў рамках ТБМ", — распавёў Sputnik Трусаў.

Пра неабходнасць стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта ўпершыню публічна было заяўлена падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" у лютым 2017 года. З гэтым пытаннем да прэзідэнта звярнулася цяперашні кіраўнік ТБМ Алена Анісім. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прадумаць гэтае пытанне, паколькі да гэтай ідэі, на яго думку, трэба ставіцца асцярожна і зыходзіць з жадання беларусаў — ці патрэбны ім такі ўніверсітэт, і ці будзе ў яго конкурс.

У ТБМ вырашылі не чакаць дзяржаўнага рашэння і пачалі работы па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта. У верасні быў зарэгістраваны офіс. Аднак да таго як ВНУ ТБМ пачне прымаць студэнтаў, стваральнікам універсітэта трэба будзе яшчэ зарэгістраваць статут і атрымаць ліцэнзію на права вядзення адукацыйнай дзейнасці.

Адна з рэзалюцыяў, прынятых на праведзеным у нядзелю з'ездзе ТБМ, была прысвечана якраз неабходнасці развіцця вышэйшай беларускамоўнай адукацыі. У яшчэ адной рэзалюцыі гаварылася аб змяненні моўнай палітыкі ў парламенце. ТБМ лічыць важным, каб законы прымаліся адразу на дзвюх дзяржаўных мовах.

Было прынята і некалькі пастаноў. Адна з іх прадугледжвае ўнясенне ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы".

Адразу пасля абрання ў Палату прадстаўнікоў Алена Анісім казала ў эфіры радыё Sputnik Беларусь, што мае намер у першую чаргу прасоўваць у парламенце законапраект аб падтрымцы беларускай мовы.

"У гэтым плане я вельмі разлічваю на нашу эліту і спадзяюся на пэўныя колы ў дзяржаўных органах улады. Пераход на выкарыстанне роднай мовы будзе спрыяць эмацыйнаму і духоўнаму ўздыму народа, без якога не можа быць руху наперад", — казала тады новаабраны дэпутат.

32
Тэги:
Беларуская мова, Таварыства беларускай мовы (ТБМ), Алена Анісім, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Слова COVID-19 адлюстроўваецца ў кроплі на ігле шпрыца

Ад правалаў у памяці да загусцення крыві: якія наступствы ў COVID-19

0
(абноўлена 17:52 25.11.2020)
Амаль 60 мільёнаў чалавек па ўсім свеце апынуліся заражаныя каронавірусам. Самая напружаная сітуацыя склалася ў ЗША, Індыі і Бразіліі.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Урач-імунолаг Уладзіслаў Жамчугоў распавёў аб наступствах каронавіруснай інфекцыі для арганізма.

Паводле яго слоў, у час захворвання магчымыя пашкоджанні цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы. У хворага назіраюцца правалы ў памяці, адсутнасць нюху, парушэнні слыху, парэстэзіі - парушэнне адчувальнасці ў розных частках цела.

Наступствы COVID-19 Уладзіслаў Жамчугоў параўнаў з наступствамі ВІЧ/СНІД, а таксама рассеянага склерозу. Паводле яго слоў, гэтым сімптомы могуць захоўвацца доўгі час, паколькі адбываецца аднаўленне нервовых клетак.

"Мы бачым у такіх хворых пры магнітна-рэзананснай тамаграфіі карціну, вельмі падобную на рассеяны склероз. Такое бывае і пры ВІЧ/СНІД", - адзначыў імунолаг ў эфіры НСН.

У нейкім плане каронавірус падобны да інсульта, дадаў урач. У некаторых хворых адбывалася загусценне крыві. У сувязі з гэтым медык рэкамендаваў асаблівую ўвагу надаваць сасудам і згусальнасці крыві пры лячэнні COVID-19.

Разам з тым, ён нагадаў, што каронавірус да канца не вывучаны, таму казаць аб доўгатэрміновых наступствах рана.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, у свеце каронавірусам заразіліся каля 60 мільёнаў чалавек. Больш за ўсё выпадкаў заражэння зарэгістравана ў ЗША (больш за 12,5 мільёнаў), Індыі (9,2 млн) і Бразіліі (больш за 6,1 млн). Па ўсім свеце памерлі больш за 1,4 мільёна пацыентаў, у якіх быў знойдзены COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус