Медперсанал. Архіўнае фота

Вакансіі ў Мінску: не хапае амаль 900 медсясцёр і 200 дырэктараў

40
Паводле звестак гарадскіх уладаў, на 1 ліпеня ў базе дадзеных службы налічвалася 8266 вакансій, з іх 3703 прызначаны для рабочых.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Больш за ўсё адкрытых вакансій у сталіцы сярод спецыялістаў — на пасады медыцынскіх работнікаў, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама.

Усяго на 1 ліпеня ў базе дадзеных службы налічвалася 8266 вакансій, з іх 3703 прызначаны для рабочых. Сярод спецыялістаў найбольш запатрабаваныя медсёстры (897 вакансій) і лекары (509 вакансій). Таксама гораду не хапае амаль дзвюх сотняў дырэктараў.

З рабочых спецыяльнасцяў самая запатрабаваная — кухар (236 вакансій), таксама гораду трэба 219 прыбіральшчыкаў, 183 арматуршчыкi і 168 цесляроў.

З пачатку года служба занятасці знайшла працу амаль сямі тысячам грамадзян, яшчэ больш за 700 чалавек былі накіраваны на навучанне па запатрабаваных спецыяльнасцях.

У першым паўгоддзі дапамогу па беспрацоўі ў сталіцы атрымлівалі амаль дзесяць тысяч чалавек.

40
Тэги:
Рынак працы, Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Кніга Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі

Нудысты і калектыўныя шлюбы: як ішла сэксуальная рэвалюцыя ў БССР

144
(абноўлена 10:24 08.11.2017)
Прафесар БДУ распавёў шакуючыя факты з гісторыі БССР у 1917-1929 гады.

ГРОДНА, 8 ліс — Sputnik, Іна Грышук. Ці быў сэкс у Савецкай Беларусі і да чаго прывялі рэвалюцыйныя ідэі аб тым, што шлюб і сям'я — галоўныя ворагі на шляху будаўніцтва камунізму, высвятліў прафесар БДУ Аляксандр Гужалоўскі.

Гісторык распавёў Sputnik аб самым вялікім сэксуальным эксперыменце, які разгарнуўся пасля 1917 года. Сваю новую кнігу пад назвай "Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі" прафесар прэзентаваў у Гродне.

Эксперымент па знішчэнні сям'і

"Гэтая кніжка не пра сэкс у тым сэнсе, у якім шмат хто чакаў яе ўбачыць. Я не распавядаю пра сэксуальныя тэхнікі, якія былі ў 20-я гады мінулага стагоддзя. Я гісторык. Мяне цікавіла тое, як улада паспрабавала выкарыстаць самы моцны чалавечы інстынкт і што з гэтага атрымалася", — патлумачыў у пачатку размовы доктар гістарычных навук.

Па словах Гужалоўскага, 1917 год стаў не толькі годам палітычнага перавароту. Практычна адразу ж у СССР пачалася так званая сэксуальная рэвалюцыя. Ужо ў снежні 1917 года Уладзімір Ленін падпісаў два дэкрэты, якія дэкларавалі права жанчын на сэксуальную рэалізацыю, а мужчын пазбавілі права кіраваць сям'ёй.

Праз год з'явіўся Кодэкс аб шлюбе. З аднаго боку, царкоўнае вянчанне страціла юрыдычную сілу, а з другога — максімальна спрасцілася працэдура разводу: каб разысціся, дастаткова было напісаць заяву мужу ці жонцы.

Новая савецкая ўлада падтрымлівала ідэі марксізму аб тым, што сям'я — гэта адна з найважнейшых перашкод на шляху будаўніцтва камунізму. І яны мэтанакіравана пачалі змагацца з ёй.

Профессор БГУ Александр Гужаловский на презентации книги
© Sputnik Инна Гришук
Аляксандр Гужалоўскі вывучае гісторыю Беларусі за савецкім часам

"Усе пагаджаліся, што сям'ю трэба знішчаць. Таму што гэта было буржуазным, варожым. Але мала хто ведаў, што будзе замест яе", — удакладніў Гужалоўскі.

Калектыўныя шлюбы і свабодная любоў

На старонках моладзевых газет і часопісаў абмяркоўвалася такое паняцце, як "калектыўны шлюб". На думку лідараў беларускага камсамола, ён створыць новую жанчыну, якая стане "свабоднай палюбоўніцай, грамадзянкай і маці". Акрамя таго, агульныя жонкі і мужы дапамогуць сфармаваць абыякавае стаўленне да інтымных пытанняў.

Укараніць у жыццё новую форму сужыцця прапанавалі ў так званых дамах-камунах. Пад адным дахам яны маглі збіраць ад чатырох да некалькіх сотняў чалавек. Напрыклад, першая моладзевая камуна ў БССР была створана пад Мінскам у 1919 годзе, яна налічвала каля 500 чалавек. Ідэі калектывізацыі тут давялі да крайнасці — елі з аднаго посуду, па чарзе насілі вопратку.

Часцяком у іх агульным былі не толькі заробленыя грошы і ежа, але інтымныя забавы і дзеці. У 1928 годзе беларускае радыё агучыла мадэль сэксуальных адносін: "Мужчыны і жанчыны могуць вольна сыходзіцца і разыходзіцца. Гэта справа іх пачуццяў".

З часам з'явілася новая палавая мараль, а любоў і рэўнасць прызнаваліся буржуазнымі пачуццямі, якіх не павінна быць у камуністаў. У 1925 годзе прайшоў суд над камсамольцам, які раўнаваў каханую жанчыну да іншых членаў ячэйкі.

Профессор БГУ Александр Гужаловский
© Sputnik Инна Гришук
Прафесар БДУ Аляксандр Гужалоўскі на прэзентацыі кнігі

Каханне па-сяброўскі

У лексікон увайшло паняцце "каханне па-сяброўскі". А на камсамольскіх сходах сур'ёзна абмяркоўвалася, ці могуць камсамольцы карыстацца паслугамі прастытутак. Гужалоўскі апісаў вечары ў Магілёўскім медыцынскім тэхнікуме, галоўнай мэтай правядзення якіх былі менавіта любоўныя ўцехі.

Свабодныя адносіны і легкадумнае разуменне шлюбу прывялі да таго, што камсамолец мог праз два дні пасля рэгістрацыі шлюбу патрабаваць развод, таму што маладая жонка пудрыцца і робіць макіяж, а значыць, апынулася мяшчанкай.

У тыя часы актыўна ўкараняліся ідэі аб тым, што жанчына павінна нароўні з мужчынамі ўдзельнічаць у будаўніцтве камунізму, таму яе трэба вызваляць ад хатніх работ і выхавання дзяцей. Народжаных у камунах малых планавалася выхоўваць калектыўна ў яслях і дзіцячых дамах. Абмяркоўваліся пытанні, ці можа жанчына забраць уласнае дзіця з калектыўных ясляў, калі пакідае камуну.

Савецкія нудысты і "Прэч сорам"

Разбурэнне традыцыйнай мадэлі сямейных адносін прывяло да з'яўлення самых розных сэксуальных эксперыментаў. На старонках газет стогадовай даўнасці можна прачытаць нататкі аб шматжонстве, калі мужчына лічыў нармальным мець жонку і палюбоўніцу. Яшчэ адзін герой таго часу паспеў ажаніцца 13 разоў.

Але больш за ўсё шакавалі свецкае грамадства акцыі грамадства радыкальных нудыстаў "Прэч сорам". Яны лічылі, што з'яўляцца на публіцы аголенымі — гэта праявы дэмакратыі і роўнасці.

Як распавёў Гужалоўскі, свабоду нораваў паказваюць успаміны Якуба Коласа, які летам 1924 года знаходзіўся у Маскве. Ён напісаў сваёй жонцы наступнае: "Штаны купляць не буду, можна і без іх. Я бачыў шмат такіх, хто ходзіць галышом, толькі самая сярэдзіна трохі прычынена".

Мінскія змагары з сорамам не адставалі ад маскоўскіх, яны зрабілі выклік грамадству яшчэ ў 1921 годзе. У самай культурнай частцы гарадскога саду ў Мінску яны наладзілі нудысцкі пляж. Распраналіся на алеі і плавалі ў Свіслачы. У адной з газет сцвярджалася, што на гэты факт ніхто не звяртаў увагі.

Больш шакавальныя карціны назіралі жыхары Віцебска. Чатыры камсамолкі і камсамольца пасля антырэлігійнага сходу адправіліся галышом гуляць па вуліцах горада.

Росквіт прастытуцыі
У Мінску аднавілі рэвалюцыйную абстаноўку 1917 года
© Sputnik Станислав Андросик, Сергей Пушкин В Минске восстановили революционную обстановку 1917 года

На фоне аслабелых нораваў у новым савецкім грамадстве квітнела прастытуцыя, а колькасць жрыц любві з кожным годам павялічвалася.

"На панэлі з'явілася новая катэгорыя прастытутак — разведзеныя жанчыны. Парадаксальна, але гэтаму спрыяў новы Кодэкс законаў Беларускай ССР, які юрыдычна дазваляў мужчыну пасля разводу забраць усю маёмасць. Жанчыны заставаліся без працы і з дзецьмі на руках", — адзначыў Гужалоўскі.

У 20-я гады існавала тры групы прастытутак. Самую масавую прадстаўлялі вулічныя жанчыны, якіх прадавалі суценёры, забіраючы большую частку грошай. На другім месцы былі супрацоўніцы падпольных бардэляў. А ў элітную групу ўваходзілі эстрадныя артысткі, маладыя сакратаркі, якія маглі не толькі задаволіць фізіялагічныя патрэбы мужчын, але і дапамагчы бавіць іх вольны час.

Толькі ў 1927 годзе было раскрыта 446 бардэляў. А сярэдні заробак прастытуткі ў Мінску складаў 100 рублёў у месяц, у сярэднім адна паслуга каштавала 40-50 капеек. Для параўнання: рабочы заводу зарабляў ад 70 да 120 рублёў.

На аборты ідуць, як на паломніцтва

Як патлумачыў Гужалоўскі, новыя ідэі вольных адносін неўзабаве пачалі даваць свае негатыўныя вынікі. Бо яны прасоўваліся ў практычна неадукаваным грамадстве. І галоўнымі ахвярамі сэксуальнай рэвалюцыі сталі жанчыны. 1917-1929 гады сталі часам ўсплёску гвалту, абортаў і з'яўлення пазашлюбных дзяцей.

У Мінску адкрылася выстава Ленін'17
© Sputnik Станiслаў Андросiк / Аляксандр Шурмелеў

Вучоны адзначыў, што Савецкі Саюз стаў першай у свеце краінай, якая афіцыйна дазволіла рабіць жанчынам аборты без абмежаванняў. Штучнае перапыненне цяжарнасці ў медустановах афіцыйна дазволілі ў 1920 годзе. Рашэнне было вымушанае, паколькі ў краіне не было кантрацэптываў.

"На аборты ідуць, як на паломніцтва ў Кіева-Пячэрскую лаўру", — апісвала працу актывістка адной з медыцынскіх камісій.

Медыцынская статыстыка БССР паказвала, што колькасць абортаў пастаянна расце. У 1925 годзе на 100 народжаных у гарадах дзяцей даводзілася 42,6 абортаў. Яны рабіліся ў дзяржаўных бальніцах без анестэзіі, але бясплатна. Шырока практыкавалася і падпольнае перапыненне цяжарнасці і самааборты. Да адказнасці часцяком прыцягваліся гора-спецыялісты, якія рабілі няўдалыя аперацыі з дапамогай верацяна, цвіка і іншых прадметаў і прычынялі шкоду здароўю жанчын.

Многія мужчыны і жанчыны ішлі на забойства нованароджаных. Першыя — каб не плаціць аліменты, другія — каб не выхоўваць нежаданае дзіця. З'яўлялася ўсё больш маці, якія наўмысна пакідалі дзяцей. У 1923 годзе ў БССР было знойдзена 400 падкідышаў.

Як завяршылася рэвалюцыя

Пасля 1929 года сэксуальная рэвалюцыя завяршылася. Па рашэнні Іосіфа Сталіна, таварыства пачалі вяртаць да стабільнай сям'і і шлюбу, а палавая распуста была ўключана ў спісы злачынстваў. Неўзабаве фрывольныя тэмы цалкам зніклі са старонак газет, часопісаў і кніг.

144
Тэги:
БССР, сексуальная революция, БДУ, Аляксандр Гужалоўскі, Беларусь
По теме
Як злучаны Лютаўская рэвалюцыя і гісторыя самагонаварэння на Беларусі
Гісторыя савецкай цэнзуры: адна няправільная літара коштам жыцця
Алена Анісім

"Таварыства беларускай мовы" ўзначаліла дэпутат парламента

32
(абноўлена 10:59 30.10.2017)
Ранейшы шматгадовы кіраўнік ТБМ Алег Трусаў захаваў за сабой пасаду ганаровага кіраўніка арганізацыі.

МІНСК, 30 кас — Sputnik. Новым кіраўніком "Таварыства беларускай мовы" імя Францішка Скарыны стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, якая да нядаўняга часу займала пасаду намесніка старшыні ТБМ. Такое рашэнне было прынята на XIII з'ездзе ТБМ.

Анісім была адзіным кандыдатам, і большасць дэлегатаў яе падтрымала.

Ранейшы шматгадовы кіраўнік арганізацыі Алег Трусаў загадзя заявіў аб жаданні пакінуць пасаду і сканцэнтравацца на развіцці беларускамоўнай адукацыі.

"Планую заняцца навукай, абараніць доктарскую дысертацыю, а таксама больш увагі і сіл надаць праекту "Нацыянальны ўніверсітэт". Гэта мой асноўны напрамак дзейнасці ў рамках ТБМ", — распавёў Sputnik Трусаў.

Пра неабходнасць стварэння Нацыянальнага ўніверсітэта ўпершыню публічна было заяўлена падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам" у лютым 2017 года. З гэтым пытаннем да прэзідэнта звярнулася цяперашні кіраўнік ТБМ Алена Анісім. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прадумаць гэтае пытанне, паколькі да гэтай ідэі, на яго думку, трэба ставіцца асцярожна і зыходзіць з жадання беларусаў — ці патрэбны ім такі ўніверсітэт, і ці будзе ў яго конкурс.

У ТБМ вырашылі не чакаць дзяржаўнага рашэння і пачалі работы па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта. У верасні быў зарэгістраваны офіс. Аднак да таго як ВНУ ТБМ пачне прымаць студэнтаў, стваральнікам універсітэта трэба будзе яшчэ зарэгістраваць статут і атрымаць ліцэнзію на права вядзення адукацыйнай дзейнасці.

Адна з рэзалюцыяў, прынятых на праведзеным у нядзелю з'ездзе ТБМ, была прысвечана якраз неабходнасці развіцця вышэйшай беларускамоўнай адукацыі. У яшчэ адной рэзалюцыі гаварылася аб змяненні моўнай палітыкі ў парламенце. ТБМ лічыць важным, каб законы прымаліся адразу на дзвюх дзяржаўных мовах.

Было прынята і некалькі пастаноў. Адна з іх прадугледжвае ўнясенне ў парадак дня сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекта "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы".

Адразу пасля абрання ў Палату прадстаўнікоў Алена Анісім казала ў эфіры радыё Sputnik Беларусь, што мае намер у першую чаргу прасоўваць у парламенце законапраект аб падтрымцы беларускай мовы.

"У гэтым плане я вельмі разлічваю на нашу эліту і спадзяюся на пэўныя колы ў дзяржаўных органах улады. Пераход на выкарыстанне роднай мовы будзе спрыяць эмацыйнаму і духоўнаму ўздыму народа, без якога не можа быць руху наперад", — казала тады новаабраны дэпутат.

32
Тэги:
Беларуская мова, Таварыства беларускай мовы (ТБМ), Алена Анісім, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Вучым беларускую мову
Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 28 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:49 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 64 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень анімацыі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 кастрычніка

  • У 1523 годзе ў Кракаве выйшла з друку паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".
  • У 1925 годзе была створана Пінская каталіцкая дыяцэзія.
  • У 1939 годзе ў Беластоку пачаўся Сход народа Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне пра далучэнне заходнебеларускіх зямель да БССР.
  • У 1945 годзе ў Мінску быў закладзены парк Перамогі.
  • У 1999 годзе была заснаваная Археаграфічная камісія Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, з мэтай сістэматычнага збору і вывучэння архіўных дакументаў.

Хто нарадзіўся 28 кастрычніка

  • 1884 год: Фларыян Ждановіч, тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр, адзін з заснавальнікаў прафесійнага беларускага тэатра.
  • 1904 год: Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Міхась Даніленка, беларускі пісьменнік

Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік камп’ютарнай кампаніі Microsoft Біл Гейтс і амерыканская актрыса Джулія Робертс.

28 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць вялебнага Яўхіма.

Жанчыны працягвалі займацца сваімі працамі: мяць і церабіць лён, а таксама каноплі, з якіх потым атрымліваліся добрыя вяроўкі.

Калі снег яшчэ не выпаў, чакалі яго і ўзгадвалі: вясна прыйдзе ў той дзень, калі ў кастрычніку выпадзе снег. Калі ў гэты дзень заўважалі насякомых, гэта значыла, што зіма будзе цёплай.

0
Тэги:
Беларусь, народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей