Польскія вайскоўцы ў складзе Сіл рэагавання НАТА

Амерыканскія войскі не дададуць бяспекі Еўропе

31
(абноўлена 11:52 10.01.2017)
Размова карэспандэнта радыё Sputnik з незалежным польскім публіцыстам Марыюшам Альшэўскім.

— Гэта адбылося. 250 амерыканскіх вайскоўцаў ужо знаходзяцца на польскай зямлі. Гэта толькі невялікая частка бранятанкавай брыгады, якая, відаць, павінна ўмацаваць усходні фланг НАТА. Вы ўжо адчуваеце сябе ў большай бяспецы ў сувязі з гэтым?

— Маё пачуццё бяспекі фарміруецца зусім з іншых абставінаў, у адрозненне ад таго, як сабе думаюць у штабе Паўночнаатлантычнага альянсу. Тым не менш, я разумею, што гэта апошні падарунак прэзідэнта Абамы для гэтай часткі Еўропы. Але я хачу падкрэсліць, што брыгада, якая размяшчаецца ў Польшчы, міру гэтай частцы Еўропы не дадасць.

— Амерыканцы павінны былі прыбыць у канцы студзеня, але Барак Абама вырашыў паскорыць гэтую аперацыю. У Маскве не выключаюць, што пры Дональдзе Трампе, які меў намер скараціць фінансаванне праграм НАТА, рашэнне будзе перагледжана.

— Вось таму я і думаю, што амерыканцаў трэба прыняць вельмі цёпла ў гэтыя надзвычай халодныя ў Польшчы дні, таму што хутка мы развітаемся з імі вельмі горача. І было б выдатна, каб за гэты кароткі перыяд знаходжання на польскай зямлі яны добра запомнілі нашу гасціннасць. Я б нават пайшоў далей па гэтым пытанні — вельмі цікава, пра што ў цяперашні час думаюць у Злучаных Штатах. Гэта тычыцца дыскусіі на тэму новага геапалітычнага парадку і распрацоўкі новай амерыканскай стратэгіі для пераадолення праблем, з якімі сутыкнуцца ЗША ў бліжэйшыя 20-30 гадоў.

Я маю на ўвазе дыскусію, якая ўнясе карэктывы ў бягучую пазіцыю ЗША у адносінах да Расіі. Напрыклад, тыя ж самыя людзі, якія падтрымлівалі Рональда Рэйгана на пасадзе прэзідэнта і якія мелі крайне антікамуністычныя погляды, зараз цалкам змянілі сваё стаўленне да Расіі. Расія ўяўляецца ім як краіна, якая парвала з камунізмам і якая зараз стаіць на платформе антылібералізма нейкіх хрысціянскіх асноў.

Настаў час пакласці канец падзелу свету па восі Усход-Захад. У ЗША правялі апытанне сярод прыхільнікаў рэспубліканцаў, і толькі 16% з іх выказаліся за працяг санкцый супраць Расіі. Гэта значыць, у амерыканскай знешняй палітыцы будуць сур'ёзныя зрухі. Чаму я пра гэта кажу?

Знешняя палітыка — гэта як раз тая сфера, дзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа зрабіць вельмі шмат. Я думаю, што сігналы, што пасылаюцца яго асяроддзем, паказваюць на тое, што карэкціровак будзе шмат. Барак Абама з усіх сіл імкнецца дапячы Трампу і наставіць яму перашкодаў, каб таму прыйшлося стартаваць з нявыгоднай пазіцыі. Але гэта ўнутраная справа ЗША.

— Вернемся на польскую зямлю. Кіруючая партыя ПіС (PiS — "Права і справядлівасць"), а з ёй і Платформа (РО — "Грамадзянская Платформа"), якая прайграла выбары, спрачаюцца, каму належыць заслуга ў тым, што што што чужыя вайскоўцы ўжо знаходзяцца ў Польшчы. Інтэрнэт-карыстальнікі на розных форумах не спяшаюцца выказваць радасць з гэтай нагоды, хутчэй, наадварот…

— Думаю, што Польша не павінна імкнуцца прыняць замежнае войска на сваёй тэрыторыі. Польшча павінна імкнуцца стварыць моцную сучасную армію, якая будзе ў стане абараніць межы сваёй дзяржавы. 38-мільённы народ павінен мець такую армію.

Нажаль, адна з нашых нацыянальных рыс заключаецца ў тым, што мы ўвесь час аглядваемся на іншых. А гэтыя аглядкі на ваенны барак могуць аслабіць тэндэнцыю апошніх гадоў — мадэрнізацыю польскіх УС, станаўленне на ногі добра падрыхтаваных салдат, заданні, адэкватныя выклікам, з якімі Польшча сутыкнецца ў найбліжэйшыя гады — усё гэта я ацэньваю станоўча.

Сённяшнія сваркі паміх PiS і PO безсэнсоўныя. Я ўвогуле не бачу паміж імі розніцы. Паглядзім, што будзе, калі амерыканская адміністрацыя скажа,што час ратацыі прайшоў "дзякуй, мы вас больш не патурбуем". Вось тады і пачнецца паміж імі гонка, хто каму вінен. Так што я не прыпісваў нікому заслуг. Хутчэй, папракнуў бы, што ў Польшчы дагэтуль няма незалежнай знешняй палітыкі.

31
Тэги:
Нацыянальная бяспека, Міжнародная палітыка, НАТА, Польшча, ЗША, Расія
Гандлёвы прадстаўнік Расіі ў Беларусі Юрый Залатароў

Гандлёвы прадстаўнік Расіі патлумачыў зніжэнне тавараабароту з Беларуссю

20
(абноўлена 18:24 07.04.2021)
Крызіс сусветнай эканомікі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса закрануў усіх удзельнікаў рынку. Якія невідавочныя прычыны паўплывалі на ўзаемны гандаль дзвюх краін, расказаў эксперт.

МІНСК, 7 кра – Sputnik. Беларусь у мінулым годзе заняла чацвёртую пазіцыю ў рэйтынгу нашых гандлёва-эканамічных партнёраў, сказаў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik гандлёвы прадстаўнік РФ у Беларусі Юрый Залатароў.

Паводле яго слоў, у статыстыцы дзвюх краін назіраюцца адрозненні ў выніковых лічбах па ўзаемнаму тавараабароту. Па дадзеных ФМС, у 2020 годзе ён склаў 28,5 мільярда долараў. Паводле інфармацыі Белстата, ён дасягнуў адзнакі ў 29,5 мільярда долараў.

Вядучыя партнёры ў гандлі

Пры гэтым расійскі гандлёвы прадстаўнік растлумачыў, што кіруецца ў дадзеным выпадку матэрыяламі беларускай статыстыкі.

Юрый Залатароў канстатаваў, што ўзаемны тавараабарот у мінулым годзе знізіўся на 17,3%. Тым не менш, Расія засталася для Беларусі асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам, на долю якога прыпадае 47,9%.

"Беларусь таксама з'яўляецца для нас вельмі важным гандлёвым партнёрам і традыцыйна ўваходзіць у топ-5. Па выніках 2020 года Беларусь заняла чацвёртую пазіцыю ў рэйтынгу гандлёва-эканамічных партнёраў Расіі, пасля Кітая, Германіі і Галандыі", - адзначыў ён.

Пры гэтым на долю Беларусі прыпадае каля 5% ад усяго гандлёва-эканамічнага абароту расійскай эканомікі. Цікава, што ў мінулым годзе беларускі экспарт у Расію знізіўся ўсяго на 4% і склаў 13,1 мільярда долараў. У той жа час расійскі імпарт знізіўся на 25,6% да 16,4 мільярда долараў.

Знізіўся аб'ём гандлю

"Па выніках года адмоўнае сальда для Беларусі склалася ў памеры 3,3 мільярда долараў, што значна менш за паказчык 2019 года, калі адмоўнае сальда склала 8,3 мільярда долараў", - нагадаў Гандлёвы прадстаўнік РФ.

Вядучыя пяць пазіцый расійскага экспарту ў Беларусь:

  • нафта і газ - 6,1 мільярда долараў,
  • машыны і абсталяванне - 2,8 мільярда долараў,
  • металы і вырабы з іх - 2,1 мільярда долараў,
  • хімічная прадукцыя - 2 мільярды долараў,
  • харчовыя тавары 1,4 мільярда долараў.

Паводле інфармацыі расійскага гандлёвага прадстаўніка, зніжэнне аб'ёмаў адбылося ў першую чаргу па такіх пазіцыях, як сырая нафта (больш за 3 мільярды долараў), легкавыя аўто (380 мільёнаў долараў), чорныя металы (190 мільёнаў долараў), прыродны газ (60 мільёнаў долараў), рухавікі і генератары (60 мільёнаў долараў).

Вядучыя пяць пазіцый беларускага экспарту ў Расію:

  • харчовыя тавары - 4,2 мільярда долараў,
  • машыны і абсталяванне - 3,7 мільярдаў долараў,
  • хімічная прадукцыя - 1,6 мільярда долараў,
  • тэкстыльныя вырабы - каля 1 мільярда долараў,
  • металы і вырабы з іх каля 940 мільёнаў долараў.

У сваю чаргу беларускі экспарт адчуў зніжэнне па такіх пазіцыях, як грузавыя аўтамабілі (амаль 400 мільёнаў долараў), чыгуначныя і трамвайныя вагоны (60 мільёнаў долараў), масла сметанковае (каля 40 мільёнаў долараў), запчасткі (каля 50 мільёнаў долараў).

Пандэмія, нафта і методыка

"Асноўныя прычыны зніжэння ляжаць на паверхні. Перш за ўсё гэта памяншэнне паставак расійскай нафты ў Беларусь у мінулым годзе, калі ішоў працэс узгаднення і асабліва пацярпеў першы квартал", - канстатаваў Юрый Залатароў.

Паводле яго слоў, калі у 2019 годзе з Расіі было пастаўлена 18 мільёнаў тон нафты, то ў 2020 годзе ў цэлым на беларускі рынак было пастаўлена 16 мільёнаў тон сыравіны, з іх расійскай нафты - крыху больш за 15 мільёнаў тон.

"Дастаткова каварную ролю адыграла неспрыяльная санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя, звязаная з пандэміяй, і закрыццё меж. Актыўнасць па лініі бізнес-супольнасцяў у нас знізілася", - нагадаў ён.

Пасля чаго растлумачыў, што яшчэ адной прычынай зніжэння тавараабароту сталі асаблівасці методыкі ўліку дадзеных аб знешнім гандлі.

"Значны аб'ём гандлю паміж Расіяй і Беларуссю ажыццяўляецца цяпер у нацыянальных валютах. Калі казаць аб долі плацяжоў у расійскіх рублях, то па экспарце тавараў з Беларусі - 42%, калі казаць пра імпарт - 48%", - сказаў Юрый Залатароў.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што дзве краіны сутыкнуліся з тым, што ў 2020 годзе расійскі рубель да асноўных валют знізіўся на 19%, а беларускі рубель - на 22%.

"Менавіта ў гэтай плоскасці ляжыць падзенне вартаснага тавараабароту. Адбылося падзенне расійскага і беларускага рублі да валют. Аб'ём вартасны у нас заўсёды разлічваецца ў доларах", - патлумачыў гандлёвы прадстаўнік.

На яго думку, трэба глядзець не толькі на вартасныя аб'ёмы тавараабароту, але і на фізічныя ў дадзеным выпадку. Таму што пры падзенні кошту адбыўся рост аб'ёмаў узаемных паставак.

Цалкам анлайн-прэс-канферэнцыю глядзіце на Sputnik.

Чытайце таксама:

20
Тэги:
эксперт, Гандаль, рынак, каронавірус, пандэмія, Эканоміка, крызіс, Беларусь, тавараабарот, Расія
Журналіст, тэлевядучы, публіцыст Анатоль Васерман

Васерман назваў умову мірнага ўзаемадзеяння Расіі і Кітая з Захадам

27
(абноўлена 10:12 18.02.2021)
Да якога супрацьстаяння могуць прывесці свет нарастаючыя палітычныя, эканамічныя і каштоўнасныя супярэчнасці паміж Расіяй і Кітаем з аднаго боку і калектыўным Захадам з другога - свой прагноз агучыў палітычны аналітык, вядомы інтэлектуал Анатоль Васерман.
Вассерман назвал условие мирного взаимодействия России и Китая с Западом

Ці будзе прорва супярэчнасцей паміж цывілізацыямі разрастацца далей, прывёўшы да самых сур'ёзных наступстваў аж да канчатковага разрыву, альбо ёсць надзея на нейкі іншы шлях, які дазваляе цывілізацыям мірна суіснаваць і канкурыраваць?

"Тэарэтычна мірная канкурэнцыя магчымая, але ў дадзеным выпадку галоўнай перадумовай для мірнага суіснавання можа быць актыўнае ўзаемадзеянне, класічны прыклад - калі англасаксонская цывілізацыя і злучаныя дзяржавы Амерыкі пачалі выводзіць свае вытворчасці ў Кітай, былы тады рэгіёнам з вельмі таннай працоўнай сілай. Гэта было добрай асновай і для мірнага суіснавання", - разважае Васерман.

Праз такое вывядзенне вытворчасцей у свой час наладзілася вельмі цеснае ўзаемадзеянне паміж англасаксонскай і кітайскай цывілізацыямі, а затым да яго падключылася яшчэ і заходнееўрапейская цывілізацыя, "але вельмі хутка па гістарычных мерках (усяго за некалькі дзесяцігоддзяў) Кітай набраў такую ​​моц, што стаў далей развіваць ужо і навуку, на якую абапіраецца вытворчасць, і цяпер міжцывілізацыйныя рознагалоссі зноў усплылі на першы план", адзначае аналітык.

Такія міжцывілізацыйныя рознагалоссі не абавязкова стануць супярэчнасцямі, мяркуе эксперт, але яны цалкам могуць імі стаць. Напрыклад, сярод некаторых ключавых каштоўнасцей англасаксонскай і рускай цывілізацый ёсць прама супрацьлеглыя, такія ж ёсць і ў кітайскай цывілізацыі.

"Ці атрымаецца развіваць далейшае гаспадарчае ўзаемадзеянне так, каб яно перакрыла гэтыя супярэчнасці, не бяруся прадказаць, хоць і спадзяюся на гэта", - рэзюміруе Васерман.

Чытайце таксама:

27
Тэги:
прагноз, Кітай, Расія
Які сёння дзень: 11 красавіка

Які сёння дзень: 11 красавіка 2021 года

188
(абноўлена 13:14 10.04.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 264 дні.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 красавіка

  • У 1611 годзе пачалася аблога паўстанцамі ў Маскве гарнізону цара Уладзіслава Вазы.
  • У 1927 годзе была прынятая Канстытуцыя БССР.
  • У 1945 годзе адбылося вызваленне амерыканскімі войскамі вязняў Бухенвальда.
  • У 2011 годзе адбыўся выбух у мінскім метрапалітэне на станцыі "Кастрычніцкая".

Хто нарадзіўся 11 красавіка

  • 1942 год: Пётр Шарыпа, беларускі жывапісец, педагог.
  • 1959 год: Сяргей Астравец, беларускі пісьменнік, эсэіст.
  • 1965 год: Алег Молчан, беларускі кампазітар, прадзюсар, грамадскі дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі скульптар Густаў Вігеланд і англійскі ўрач-хірург Джэймс Паркінсон.

11 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Марка, епіскапа Арафусійскага.

У гэты дзень людзі хадзілі ў лес, абдымалі бярозы і прыслухоўваліся, як у іх ідзе сок. Калі сока шмат, хутка пацяплее.

Лічылася, што якое надвор'е 11 красавіка, такое будзе і 11 кастрычніка. Калі лісце спачатку з'явілася на бярозе, лета будзе цёплым, на алешыне – дажджлівым. Сарокі нізка робяць гнёзды – летам будзе шмат навальніц.

188
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень