Дзевятая планета, выява мастака

Чарговы канец свету абяцаюць заўтра, 23 верасня

12
(абноўлена 18:15 22.09.2017)
Варажбіткі, нумаролагі, астролагі і іншыя аматары акультных практык знаходзяць шматлікія пацверджанні надыходзячага канца свету 23 верасня, аднак NASA з імі не згодна.

Многія ў гэтыя дні з трывогай сочаць за навінамі аб быццам бы надыходзячым канцы свету. Па разліках некаторых астролагаў і нумеролагаў, міфічная планета Нібіру павінна ўрэзацца ў Зямлю ўжо 23 верасня, а ад такога сутыкнення загіне ўсё жывое. Так ці чакаць канца свету ў бліжэйшую суботу?

Што за гісторыя з планетай Нібіру?

Сама Нібіру — не выдумка сучасных канспіролагаў. Аб загадкавай планеце пісалі яшчэ старажытныя шумеры, аднак пазней навукоўцы звязалі вобраз і згадкі яе з Юпітэрам. Мяркуецца, што Нібіру — велізарная планета, невядомая сучасным навукоўцам.

Згодна з ілжэнавуковай трактоўкай, Нібіру праходзіць па ўсёй Сонечнай сістэме раз за 3600 гадоў — і чарговае яе набліжэнне да Зямлі павінна знішчыць усё жывое, бо планеты або сутыкнуцца, або сваю ролю адаб'е гіпатэтычна велізарнае гравітацыйнае поле "планеты Ікс".

Чаму Нібіру — гэта выдумка?

Існаванне ў межах Сонечнай сістэмы планеты падобнага памеру, як пра яе кажуць астролагі і нумаролагі, немагчыма з пункту гледжання фізікі. Акрамя таго, у NASA падкрэсліваюць: калі б была небяспека сутыкнення з Зямлёй якога-небудзь касмічнага аб'екта, пра гэта было б вядома ўжо даўно.

Адмаўляюць навукоўцы з NASA і тое, што шумерскай планетай можа апынуцца "планета X", пра існаванне якой на ўскраіне Сонечнай сістэмы не так даўно пачалі казаць навукоўцы. Па разліках спецыялістаў, гэтая загадкавая планета "Ікс", калі і існуе, то мае зусім іншую арбіту і малая па памерах.

Ці чакаць канца свету 23 верасня?

Прыхільнікі містычных тэорый, што заяўляюць аб хуткім Апакаліпсісе, кажуць аб тым, што знаходзяць пацверджання сваіх слоў не толькі ў тэкстах старажытных шумераў, але і ў размяшчэнні зорак, прадказанні Вангі і Настрадамуса і нават Бібліі.

Зрэшты, дакладна гэтак жа канец свету праз Нібіру на планеце чакалі ў 2012-м годзе. Як вы заўважылі, тады апакаліпсісу не адбылося.

Акрамя таго, па розных прычынах "канец свету" прадказвалі ў лютым 2017 года, у 2014-м, тройчы — у 2011-м і сотні раз у іншыя даты. На папулярным сайце "Вікіпедыя" існуе артыкул "Спіс дат канца свету", дзе можна пераканацца ў тым, што з некалькіх сотняў здагадак аб хуткім апакаліпсісе ўсе апынуліся памылковымі.    

12
Тэги:
Канец свету, Астралогія
Каментары