Самалёт Белавія ў Нацыянальным аэрапорце

Белавія дамовілася з Украінай аб рэжыме палётаў Мінск Кіеў

40
(абноўлена 13:22 08.04.2015)
Беларуская авіякампанія будзе выконваць два рэйсы ў дзень, украінская – адзін.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Нацыянальны авіяперавозчык Беларусі "Белавія" і "Міжнародныя авіялініі Украіны" (МАУ) дамовіліся аб рэжыме палётаў на маршруце Мінск-Кіеў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску дырэктар дэпартамента авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Уладзімір Косцін.

"Белавія" 27 сакавіка паведаміла аб тым, што ў кампаніі няма дазволу ад украінскіх уладаў для палётаў на Украіну. За суткі да перахода на новы летні графік беларускі перавозчык атрымаў дазвол, але толькі на палову рэйсаў — 14 у тыдзень да 14 красавіка 2015 года.     

"На сённяшні дзень гэта пытанне ўрэгулявана. Учора ўвечары мяне праінфармаваў генеральны дырэктар "Белавіі" аб тым, што па вуснай дамоўленасці дасягнута пагадненне па колькасці палётаў", — сказаў Косцін.

Ён таксама дадаў, што беларуская кампанія будзе выконваць два рэйса ў дзень, МАУ — адзін, аднак пры гэтым будуць заключаны код-шэрынгавага пагаднення, "якія задаволяць абодва бакі".

"Белавія" з'яўляецца адзіным у Беларусі міжнародным пасажырскім авіяперавозчыкам. Кампанія на працягу доўгага часу ў аднабаковым парадку выконвала пералёты паміж Мінскам і Кіевам, давёўшы колькасць рэйсаў да 14 на тыдзень (двойчы ў дзень). Напрыканцы студзеня МАУ заявілі пра пачатак працы на гэтым маршруце з 14 красавіка з адным рэйсам штодня.

40
Тэги:
Транспарт, Белавія, Міжнародныя авіялініі Украіны, Уладзімір Косцін, Беларусь, Еўропа
Каментары