Аплата камунальных паслуг

У Мінску выраслі тарыфы на паслугі ЖКГ

29
(абноўлена 15:44 08.04.2015)
Тарыфы на субсідуемыя паслугі ЖКГ павялічаны на 1,2%, за вываз бытавога смецця прыйдзецца заплаціць на 24,1% больш.

МІНСК, 8 красавіку — Sputnik. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт сваімі рашэннямі усталяваў новыя фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадстаўляюцца насельніцтву і субсідуюцца дзяржавай, а таксама новыя тарыфы на паслугі па вывазу, абясшкоджванню і перапрацоўцы цвёрдых і вадкіх камунальных адходаў.

 Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама №681, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, фіксаваны тарыф на тэхнічнае абслугоўванне аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц склаў 958,5 рублёў, на водазабеспячэнне — 1453 рубля за кубаметр, за каналізацыю — 970 за кубаметр. Плата за карыстанне ліфтам павысілася да 6658 рублёў з аднаго пражываючага. У сярэднім рост гэтых тарыфаў склаў 1,2%.

Тарыф на паслугі па капітальным рамонце жылога дома не змяніўся і складае 837,5 за адзін квадратны метр. Па рашэнні гарадскіх уладаў жыхарам сталіцы за вываз цвёрдых камунальных адходаў прыйдзецца заплаціць 37.522 рубля за кубаметр (на 24,1% больш, было 30235 рублёў), за абясшкоджванне і перапрацоўку цвёрдых камунальных адходаў — 11749 рублёў за кубаметр. Змяніліся таксама тарыфы на паслугі па вывазу, абясшкоджванню і перапрацоўцы цвёрдых і вадкіх камунальных адходаў, якія аказваюцца юрыдычным асобам арганізацыямі сістэмы МінЖКГ, а таксама фізічным асобам (у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам), якія эксплуатуюць нежылыя памяшканні.

29
Тэги:
Цэны і кошты, Дзяржаўная эканоміка, Жыллёва-камунальная гаспадарка, Мінск, Беларусь
Праасвяшчэнны Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел

Экс-кіраўніка БПЦ мітрапаліта Паўла перавялі на новую работу

17
(абноўлена 09:53 17.04.2021)
Мітрапаліт Павел абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія, які нязменна кіраваў маскоўскімі прыходамі амаль 44 гады.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Новым кіраўніком падмаскоўных парафій стане былы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел (Панамароў), дадзенае рашэнне было прынята Святым Сінодам Рускай праваслаўнай царквы.

У жніўні мінулага года мітрапаліт Павел быў адпраўлены на кубанскую кафедру, а на яго месца быў прызначаны епіскап Веніямін.

Рашэннем Святога Сінода ад 25 жніўня 2020 года мітрапаліт Павел быў вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, з выказваннем падзякі за панесеныя працы, і прызначаны мітрапалітам Кацярынадарскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.

А рашэннем Святога Сінода ад 15 красавіка 2021 года мітрапаліт Павел прызначаны Праасвяшчэнным Круціцкім і Каломенскім, Патрыяршым намеснікам Маскоўскай мітраполіі, пастаянным членам Святога Сінода, з вызваленнем ад кіравання Кацярынадарскай епархіяй.

Такім чынам, ён абраны пераемнікам мітрапаліта Ювеналія (Паяркава), які напярэдадні па асабістай просьбе быў адпраўлены на супакой у сувязі з узростам і станам здароўя. Падмаскоўнымі прыходамі ён кіраваў амаль 44 гады і да гэтага часу быў найстарэйшым з правячых архірэяў РПЦ.

Мітрапаліт Павел на пасаду кіраўніка БПЦ быў прызначаны 25 снежня 2013 года пасля таго, як мітрапаліт Філарэт, які кіраваў БПЦ больш за 20 гадоў, пайшоў на пенсію па ўзросце.

Першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт памёр 12 студзеня 2021 года на 86-м годзе жыцця. Сінод БПЦ прыняў рашэнне аб увекавечанні яго памяці, для гэтага створана спецыяльная Мемарыяльная камісія. Яе ўзначаліў архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
работа, Мітрапаліт Павел, мітрапаліт, БПЦ, экс-кіраўнік
Крэм Nivea, архіўны фотаздымак

Міністэрства аховы здароўя забараніла прадукцыю Nivea у Беларусі

26
(абноўлена 15:21 17.04.2021)
Па звестках ведамства, у шэрагу прадуктаў дадзенай гандлёвай маркі былі выяўлены сур'ёзныя парушэнні. Да рэалізацыі забаронены амаль 3 тысячы адзінак тавару.

МІНСК, 18 кра – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла ўвоз і продаж асобнай прадукцыі Nivea. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

Як гаворыцца ў паведамленні, асобныя прадукты парфумерна-касметычнага гандлёвага знака Nivea часова забаронены да ўвозу і продажу ў Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны санітарны ўрач краіны Аляксандр Тарасенка.

"Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы выявілі шэраг парушэнняў, што тычацца, у тым ліку, продажу такой прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку, прытрымлівання яе тэрміну прыдатнасці і адсутнасці з боку суб'ектаў гаспадарання вытворчага кантролю ў дачыненні да рэалізуемай парфумерна-касметычнай прадукцыі", - гаворыцца ў паведамленні.

У Міністэрстве аховы здароўя таксама дадалі, што на этыкетках некаторых касметычных прадуктаў маркі Nivea не было звестак аб арганізацыі, у якую спажывец можа адправіць прэтэнзіі, альбо ж заяўленая назва прадукту не адпавядала яго рэальнаму складу.

Гэта не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі" і, па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, не дазваляе ў поўнай меры "забяспечыць абарону праў спажыўцоў" і атрымаць дакладныя звесткі аб тавары.

У гэтым годзе брэнд Nivea адмовіўся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі-2021, калі б ён праходзіў у Беларусі. Nivea была адным з асноўных спонсараў гэтага спартыўнага мерапрыемства. У ліку іншых кампаній, якія адмовіліся ўдзельнічаць у фінансаванні ЧС-2021, кампанія Skoda Auto, нямецкі вытворца змазачных матэрыялаў LIQUI MOLY.

У сакавіку гэтага года Дзяржстандарт па Мінскай вобласці і Мінску прыпыніў продаж аўтамабіляў маркі Skoda Rapid ў Беларусі.

30 сакавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб контрсанкцыях у дачыненні да асобных дзяржаў, па якім прадугледжана забарона на ўвоз у рэспубліку некаторых катэгорый тавараў, імпарт работ або паслуг, якія выконваюць фізічныя асобы або кампаніі краін, што раней ужылі санкцыі ў дачыненні да беларускіх фірм або грамадзян.

Чытайце таксама:

26
Тэги:
тавар, прадукт, ведамства, Беларусь, Nivea, прадукцыя, Міністэрства аховы здароўя