Открытие KFC в Минске

KFC як беларуская мара: як Мінск забрэндзіравалі пад фастфуд

200
(абноўлена 21:40 12.10.2015)
Адсутнасць сумна вядомай бясплатнай Pepsi зніжае шансы KFC на любоў грамадскасці.

Яна Сяргеева, Sputnik

Сёння а дзясятай гадзіне на Каменнай горцы запрацавай рэстаран фастфуду KFC. Sputnik завітаў на адкрыццё і пагутарыў з беларусамі, якія ў пошуку дэклараванай "найсмачнейшай курыцы" занялі чаргу да касы. Але ж стаяць у чарзе давялося нядоўга: жаданых бясплатных падарункаў, параўнальных з Pepsi з рэстарану насупраць, беларус не атрымаў. Душа, што прагне здзелкі, засталася незадаволенай.

Первый день работы KFC в Минске
© Sputnik Вера Дашекевич
Первый день работы KFC в Минске

Між тым, хоць чарга ў KFC і не была вялікай, тут сабраліся самыя верныя прыхільнікі курынага фаст-фуда. Ў чарзе настальгічна ўспаміналі пра свае першыя сутстрэчы з KFC.

— Я упершыню паспрабавала гэтую курыцу ў Маскве, з таго часу чакала, калі гэты рэстаран адкрыецца ў нас. Да таго ж, тут лепшыя з усяго фаст-фуду дэсерты, — распавядае нам Аліса, чакаючы свой заказ. Чакаць даводзіцца нядоўга, меней за хвіліну.

Між тым з-за касы ў мікрафон супрацоўніца рэстарана вітае гасцёў: "Найсмачнейшая курыца, so good!" Мерапрыемства ўсё больш нагадвае невялічкі карпаратыў для "сваіх". Між тым, тут знаходзяцца і тыя, хто толькі мімікрыруе пад адданага фаната курыцы.

— McDonald's нішто не заменіць асабіста нам, — з рэтраградскай адданасцю першай мінскай сетцы фаст-фуду распавядае Сяргей з сяброўкай.

Тут жа знаходзім Марыну, якая ўпершыню сустрэла KFC у Парыжу, и з таго часу шчыра адданая толькі яму:

— Я была ў Францыі ўзімку, заблукала, шукала дзе грэцца і дзе паесці — і патрапіла да KFC. Праўда, у Парыжы гэтае месца поўніцца мігрантамі, а ў нас усё больш цывільна.

Символ KFC
© Sputnik Вера Дашкевич
Символ KFC

У чарзе знаходзім Валянціну Антонаўну — яна завітала сюды не дзеля курыцы, а з мэтай праведаць дачку, што прыйшла працаваць у KFC пасля McDonald's. Пагутарыць з дачкой не атрымалася — тут забараняюць адыходзіць ад працоўнага месца — таму спадарыня Валянціна пагаварыла з намі:

— Дачка даведалася пра вакансію і лёгка прайшла субяседванне. Я задаволеная — месца прыгожае, столькі людзей, колькі было ў McDonald's, тут пакуль няма. Ды і да таго ж форма прыгожая, якасная, нават кепкі мне падабаюццы, — пахваліла Валянціна Антонаўна працадаўцаў дачкі.

Між тым, праз паўтары гадзіны пасля адкрыцця, тут ужо выдаля пяцісоты заказ. Уладары сеткі стаялі збок і абмяркоўвалі — ну, калі пяцьсот ужо ёсць, дык ужо, пэўна, праца пойдзе.

200
Тэги:
KFC, Беларусь, Мінск
Праца медыка

Рэзкае зніжэнне: Міністэрства аховы здароўя назвала колькасць тых, хто захварэў на COVID

6
(абноўлена 16:00 25.01.2021)
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 1658 пацыентаў, у якіх быў пацверджаны каронавірус.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі - 1024 чалавекі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Па дадзеных на 25 студзеня, у краіне зарэгістраваны 238 635 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Ачунялі – 224 171 пацыент, у якіх быў раней дыягнаставаны COVID-19.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 1658 пацыентаў (+9 чалавек).

"За мінулыя суткі выканана 9 694 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 млн. 375 тыс. 265 тэстаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць хворых на каронавірус у свеце набліжаецца да 100 мільёнаў: на апоўдні 25 студзеня зарэгістравана 99 245 800 выпадкаў COVID-19. Колькасць памерлых ад каронавіруса складае 2 130 497 чалавек.

Самая цяжкая сітуацыя па-ранейшаму захоўваецца ў ЗША 25 127 004 выпадкі інфекцыі і 419 220 смяротных вынікаў.

На другім месцы знаходзіцца Індыя (больш за 10,6 млн захварэлых і амаль 153,5 памерлых), затым ідзе Бразілія (больш за 8,8 млн інфіцыраваных і больш за 217 тыс. смяротных вынікаў), на чацвёртым - Расія (амаль за 3,7 млн ​​захварэлых і 68,8 тыс. памерлых), а на пятым - Вялікабрытанія (3,6 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі і 98,1 тыс. смяротных вынікаў).

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Армейскія берцы, архіўны фотаздымак

Беларускую армію правераць на боегатоўнасць па загадзе міністра

9
(абноўлена 15:29 25.01.2021)
Узброеныя сілы Беларусі ў бліжэйшыя тыдні чакае маштабны экзамен на здольнасць дзейнічаць у любых умовах.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Раптоўная праверка баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці абвешчана ў Беларусі, ваенным трэба будзе выконваць задачы, як днём, так і ноччу, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Здзяйсняць маршы, пераадольваць перашкоды, майстраваць фартыфікацыйныя аб'екты. Вось далёка не ўвесь пералік задач, якія трэба будзе вырашаць падраздзяленням. Некаторыя воінскія часці ўжо атрымалі распараджэнне на прывядзенне ў вышэйшую ступень боегатоўнасці.

Паведамляецца, што для выканання загадаў, манеўрамі будуць ахоплены ўсе палігоны на тэрыторыі краіны. Адпрацоўваць дзеянні трэба будзе як на перасечанай мясцовасці, так і ў гарадскіх умовах. 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе даручана даўкамплектаваць асабісты склад.

Пільную ўвагу нададуць не толькі стану тэхнікі і асабістага складу, але і дапаможным падраздзяленням забеспячэння і тылу. На завяршальнай фазе пройдуць кантрольныя заняткі і тактычныя вучэнні з баявой стральбой.

Праверка праводзіцца па распараджэнні міністра абароны. Кіраваць іспытам будзе начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі. Выпрабаванні войскаў паслужаць павышэнню баявой вывучкі арміі.

Чытайце таксама:

9
Тэги:
Беларусь, армія, Міністэрства абароны РБ
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Пуцін заявіў аб паляпшэнні эпідстановішча ў Расіі

1
Расійскі лідэр падзякаваў маскоўскім уладам і адзначыў, што іх намаганні не праходзяць дарма: у сталіцы сітуацыя цяпер выраўноўваецца.

МІНСК, 25 сту – Sputnik. Сітуацыя з каронавірусам у Расіі стабілізуецца, гэта дае магчымасць паступова здымаць уведзеныя ў сувязі з пандэміяй абмежаванні, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на анлайн-сустрэчы з навучэнцамі ВНУ з нагоды Дня расійскага студэнцтва.

"Сёння з раніцы слухаў даклады: у нас ужо колькасць тых, хто ачуняў, перавышае колькасць тых, хто захварэў. Колькасць інфіцыраваных зніжаецца, вось ужо стала менш за 20 тысяч (у суткі - Sputnik)", - адзначыў расійскі лідэр.

Пуцін падзякаваў маскоўскім уладам, адзначыўшы, што іх намаганні не праходзяць дарма і ў сталіцы цяпер сітуацыя выраўноўваецца.

"Гэта дае магчымасць акуратна здымаць уведзеныя абмежаванні, вяртацца да нармальнага навучальнага рытму", - сказаў ён.

Таксама Пуцін дадаў, што трэба выкарыстоўваць атрыманы вопыт, усе лепшыя напрацоўкі і практыкі, нарошчваць лічбавы патэнцыял ВНУ.

Абстаноўка ў Маскве

Мэр Масквы Сяргей Сабянін раней адзначыў, што сітуацыя з распаўсюджваннем COVID-19 у сталіцы РФ выклікае асцярожны аптымізм.

У сувязі з гэтым там з 22 студзеня да звычайнага рэжыму працы вярнуліся каледжы, установы дадатковай адукацыі, спартыўныя школы і дзіцячыя забаўляльныя ўстановы. Акрамя таго, адкрыліся музеі, бібліятэкі, установы культуры.

Разам з тым захоўваецца дыстанцыйная форма навучання для маскоўскіх вну да 6 лютага, застаецца ў сіле патрабаванне аб пераводзе не менш за 30% супрацоўнікаў арганізацый на "дыстанцыёнку", яно будзе дзейнічаць да істотнага паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі.

Таксама ўлады Масквы пакуль захоўваюць забарону на працу кафэ, бараў, рэстаранаў, дыскатэк, караоке і боўлінгаў з 23:00 да 06:00.

Аб расследаванні Навальнага

Адказваючы на ​​пытанне аднаго са студэнтаў аб апублікаваным на YouTube фільме пра тое, што ў прэзідэнта РФ нібыта ёсць "палац у Геленджыку", Уладзімір Пуцін заявіў, што не глядзеў фільм апазіцыянера Аляксея Навальнага, бо ў яго няма вольнага часу.

"Але гартаў відэаподборкі, якія мне памочнікі прынеслі", - адказаў Пуцін.

Расійскі лідэр запэўніў, што нічога з таго, што ў фільме паказана ў якасці прэзідэнцкай уласнасці, ні яму, ні яго блізкім сваякам "не належыць і ніколі не належала".

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Расія, Уладзімір Пуцін, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19