Бурачная елачка -салата з буракоў и брынзы

Бурачная "елачка" - салата з буракоў і брынзы

12
Аб смачным і карысным навагоднім стале распавядае кулінарны аглядальнік Sputnik Людміла Янкоўская.

Я люблю буракі ў любых праявах — вараныя, марынаваныя, тушоныя. Але гэты рэцэпт мне спадабаўся арыгінальнасцю падачы і кантрасным зместам: чырвонае і белае, салодкае і салёнае. Эфектна і нічога лішняга, не кажучы ўжо пра карысць для здароўя.

Нам спатрэбіцца:

  • 150 г мяккай брынзы
  • 1 гарбатная лыжка лімоннай цэдры
  • 1 гарбатная лыжка лімоннага соку
  • долька часнаку
  • буракі конусападобныя
  • Соль, перац, свежая зеляніна па гусце
  • Шпажкі для сервіроўкіскладаем у каструлю. Дадаем сталовую лыжку цукру і заліваем варам, такім чынам буракі прыгатуюцца хутчэй і не страцяць свае смакавыя якасці і яркасць. Гатовыя буракі на хвілін 20 заліваем халоднай вадой, даем астыць і чысцім. Наразаем буракі таўшчынёй да 5 міліметраў. Часнок чысцім і здрабняем. З лімона здымаем цэдру і выціскаем сок.
    Свекольная елочка – салат из свеклы и брынзы
    © Sputnik Людмила Янковская
    Бурачная "елачка" - салата з буракоў і брынзы
    Шпажкі для сервіроўкі складаем у каструлю. Дадаем сталовую лыжку цукру і заліваем варам, такім чынам буракі прыгатуюцца хутчэй і не страцяць свае смакавыя якасці і яркасць. Гатовыя буракі на хвілін 20 заліваем халоднай вадой, даем астыць і чысцім. Наразаем буракі таўшчынёй да 5 міліметраў. Часнок чысцім і здрабняем. З лімона здымаем цэдру і выціскаем сок.
    Брынзу
    Свекольная елочка – салат из свеклы и брынзы
    © Sputnik Людмила Янковская
    Бурачная "елачка" - салата з буракоў и брынзы
    выкладваем у міску, дадаём сок лімона, цэдру, здробнены часнок, перац і старанна размінаем відэльцам да атрымання аднароднай масы. На сервіравальную талерку выкладваем кружок буракоў, зверху порцыю начынкі з брынзы, накрываем кружком. Дыяметр кружкоў буракоў павінен змяншацца да верху. На
    Свекольная елочка – салат из свеклы и брынзы
    © Sputnik Людмила Янковская
    Бурачная "елачка" - салата з буракоў і брынзы
    апошні кружок выкладаем рэшткі начыння, імітуючы заснежаную верхавіну елкі. У прынцыпе, брынза даволі ўстойлівая маса, але ўсё ж бурачную канструкцыю лепш замацаваць шпажкай для сервіроўкі. Здрабняем свежы кроп і пасыпаем ялінку зверху. Упрыгожваем талерку зелянінай, і можна падаваць да стала.
    Свекольная елочка – салат из свеклы и брынзы
    © Sputnik Людмила Янковская
    Бурачкая "елачка" - салата з буракоў і брынзы

    Прыемнага апетыту!

12
Тэги:
рэцэпты салатаў, Рэцэпт з фота, Новы год, Новы год 2017
Аляксандр Васілевіч, партнёр рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta

Удзельніку "круглага стала" з Лукашэнкам Васілевічу працягнулі арышт

3
(абноўлена 17:35 27.10.2020)
На дадзены момант пецярым з дванаццаці прысутных на сустрэчы з прэзідэнтам змякчылі меру пакарання або адмянілі зусім.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Сузаснавальніку рэдакцый беларускіх інтэрнэт-выданняў KYKY і The Village Аляксандру Васілевічу працягнулі тэрмін знаходжання ў СІЗА, піша ў сваім Facebook яго жонка Надзея Зелянкова.

"Аляксандр Васільевіч ужо два месяцы ў турме. Сёння яму працягнулі тэрмін затрымання яшчэ на месяц. Саша адчувае сябе выдатна, так паказалі па тэлевізары", - дзеліцца Зелянкова.

Васілевіч удзельнічаў у сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі апазіцыі краіны, якая прайшла 10 кастрычніка ў СІЗА КДБ. Акрамя яго з прэзідэнтам размаўлялі яшчэ 11 чалавек: незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка з сынам Эдуардам, члены Каардынацыйнага савета Лідзія Уласава і Максім Знак, дырэктар IT-кампаніі PandaDoc Дзмітрый Рабцэвіч, экс-супрацоўнікі "Белгазпрамбанка" Сяргей Дабралёт і Кірыл Бадзей, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў, блогер Сяргей Ціханоўскі, адвакат Ілля Салей, а таксама прадпрымальнік Юры Васкрасенскі.

Васкрасенскі і Рабцэвіч сталі першым, каго адпусцілі з СІЗА КДБ. Пазней меру стрымання змянілі Іллі Салею і Наталлі Уласавай - іх адправілі пад хатні арышт, а затым для Уласавай яго адмянілі. З падпіскай аб нявыездзе выйшаў з "амерыканкі" Віталь Шкляраў.

Першы раз Аляксандра Васілевіча затрымалі на два тыдні 28 ліпеня. Тады ён і яшчэ дзесяць чалавек прыйшлі ў СІЗА КДБ, каб паручыцца за экс-банкіра Віктара Бабарыкі. Праз месяц Васілевіч быў выкліканы на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і зноў апынуўся пад вартай.

3
Тэги:
Арышт і затрыманне, КДБ РБ
Беларуская АЭС

Літва супраць пуску БелАЭС: Беларусі ўручылі ноту пратэста

5
(абноўлена 15:15 27.10.2020)
Ад асобы Еўрапейскага саюза Літва заклікала беларускія ўлады прымяніць самыя высокія стандарты бяспекі.

МІНСК, 27 кас - Sputnik. Вільнюс накіраваў Беларусі афіцыйную пазіцыю адносна пуску Беларускай атамнай электрастанцыі. Нота з асуджэннем старту працы БелАЭС размешчана на афіцыйным сайце МЗС Літвы.

У звароце рашуча асуджаецца рашэнне Беларусі пачаць ядзерную рэакцыю на небяспечнай, на думку Літвы, электрастанцыі. Афіцыйны Вільнюс таксама выказаўся супраць таго, што Мінск ігнаруе патрабаванні Еўропы па бяспецы. На думку літоўскага МЗС, такое становішча спраў можа прывесці да пагаршэння адносін паміж Беларуссю і ЕС.

"Што датычыцца ўкаранення стандартаў ядзернай бяспекі і экалагічных патрабаванняў на Беларускай атамнай электрастанцыі, Еўрапейскі саюз аднагалосна выступае на ўзроўні Савета Еўропы, Еўрапейскага парламента і Савета па замежных справах, заклікаючы Беларусь неадкладна ўкараніць самыя высокія стандарты бяспекі, экалагічныя патрабаванні і стрэс-тэсты ЕС", - адзначае міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.

Літоўскія ўлады таксама занепакоеныя неадназначным становішчам спраў з дыялогам з нагоды БелАЭС. "Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася. Цяпер наогул незразумела, з кім весці перамовы", паведаміў кіраўнік МЗС Літвы ў інтэрв'ю радыё "Жиню радияс". Лінкявічус звязвае цяжкасці з палітычнай сітуацыяй у Беларусі, улады якой, на яго думку, ператварылі дыялог у маналог. Поствыбарныя пратэсты і мітынгі таксама актыўна абмяркоўваюцца ў Літве, дзе цяпер знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская.

Раней Літва афіцыйна заявіла, што спыніць імпарт электраэнергіі з Беларусі пасля запуску БелАЭС.

Літоўскі сойм у чэрвені 2017 года абвясціў, што Астравецкая атамная электрастанцыя (АЭС) з'яўляецца небяспечнай і ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі Літвы, а таксама для аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва. Быў прыняты адпаведны закон, якім, у прыватнасці, забаронена купля энергіі з краін, дзе дзейнічаюць небяспечныя АЭС.

Беларуская АЭС - найбуйнейшы расійска-беларускі эканамічны праект, генпадрадчыкам яе будаўніцтва з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у "Расатам"). Запуск першага рэактара папярэдне запланаваны на 7 лістапада бягучага года.

5
Тэги:
БелАЭС, Беларусь, Літва
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы