Паступаць на журфак Лукашэнку адгаварыла цешча

© Photo : пресс-служба президента БеларусиСустрэча прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі найбуйнейшых СМІ
Сустрэча прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі найбуйнейшых СМІ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ выказаўся пра падрыхтоўку журналісцкіх кадраў.

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў маладосці пісаў вершы і хацеў стаць журналістам, пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў падчас сустрэчы з журналістамі дзяржаўных СМІ.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Радыё
Лукашэнка: людзі стаміліся ад інфармацыйнай памыйніцы ў сусветнай павуціне

"Але мая будучая цешча, яна настаўніцай працавала, параіла мне паступаць на гістарычны факультэт. Казала, будзеш працаваць у райкаме партыі", — распавёў Лукашэнка.

Аб журналістыцы і журналістах загаварылі ў кантэксце праблемы падрыхтоўкі кадраў. На думку прэзідэнта, трэба навесці парадак з тым складам, які цяпер навучаецца на факультэтах журналістыкі.

"У адваротным выпадку, навошта мы наогул гэта робім і трацім грошы? Трэба падбіраць людзей і навучаць ў ВНУ тых, хто мае схільнасць да гэтай прафесіі і будзе ў ёй запатрабаваны", — заявіў прэзідэнт.

Ён таксама заклікаў кіраўнікоў СМІ прыгледзецца да досведу праграмістаў з Парку высокіх тэхналогій, якія актыўна, у тым ліку і фінансава, удзельнічаюць у адстойванні сістэмы падрыхтоўкі кадраў.

Аб невысокім узроўні падрыхтоўкі гаварылі і кіраўнікі СМІ.

"У нас не хапае практыкі. Акрамя таго, не заўсёды нашых практыкантаў хочуць бачыць у тым ці іншым СМІ. Калі б сапраўды да нас больш ішлі насустрач, мы былі б толькі "за". Бо галоўнае для кожнага студэнта — сябе рэалізоўваць", — адрэагавала на крытыку журфака і маладых спецыялістаў студэнтка 3-га курса Інстытута журналістыкі БДУ Лідзія Заблоцкая, якая прысутнічала на сустрэчы.

Лукашэнка заўважыў, што цікавасць маладых спецыялістаў і СМІ павінен быць узаемным, але за месца пад сонцам трэба змагацца.

"Кагосьці бяруць, кагосьці не бяруць — гэта жыццё. Змагацца трэба, не ўсё адразу атрымліваецца. Галоўнае, каб такая мэтанакіраванасць была ва ўсіх студэнтаў Інстытута журналістыкі", — сказаў прэзідэнт.

Стужка навiн
0