Новая літпрэмія выклікала скандал у беларускім пісьменніцкім асяродку

© Sputnik / Виктор ТолочкоМетрическая книга Пинского уезда Минской губернии, где обнаружили запись о Рокоссовском
Метрическая книга Пинского уезда Минской губернии, где обнаружили запись о Рокоссовском - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ці існуе ў Беларусі дыскрымінацыя рускамоўных пісьменнікаў і хто варты беларускай прэміі, разважаюць апытаныя Sputnik літаратары.

Віталь Чуясаў, Sputnik

Новая літаратурная прэмія "Кніга года", анансаваная беларускім ПЭН-цэнтрам, не будзе падзяляць літаратараў па моўных прыкметах. Рускамоўныя і беларускамоўныя аўтары будуць мець роўныя правы ў літаратурным спаборніцтве, заяўляюць у грамадскім аб'яднанні.
Існуе даўняе супрацьстаянне паміж аўтарамі, якія пішуць на рускай мове і іх беларускамоўнымі калегамі. Як паведаміла Sputnik крыніца, знаёмая з нюансамі сітуацыі, гэты канфлікт узнік яшчэ ў савецкія часы, калі дзяржаўныя выдавецтвы былі арыентаваны ў асноўным на выданне беларускамоўнага матэрыялу.
"Ніхто не зьбіраецца забываць пра няпростае становішча беларускай мовы ў грамадстве, але і ўціск рускамоўных паэтаў і празаікаў быў бы зусім некарэктным крокам", — адзначана ў афіцыйным паведамленні аб прэміі беларускага ПЭН-цэнтра.
Sputnik звярнуўся ў ПЭН-цэнтр, але там устрымаліся ад каментарыяў, адзначыўшы, што новая прэмія не будзе мець фінансавага эквіваленту, у яе толькі сімвалічнае значэнне: пераможцы ў трох намінацыях будуць узнагароджаны дыпломамі.
"Кніга павінна быць напісана беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы", — паведамляецца ў палажэнні аб умовах конкурсу. Гэта будзе прафесійны конкурс: самі пісьменнікі выберуць лепшую беларускую кнігу ў намінацыях "Проза", "Паэзія", "Дзіцячая літаратура".

Напішы таленавіта — будуць чытаць на любой мове

На думку старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) Нікалая Чэргінца прэміі носяць выяўлены палітазаваны характар. "Оценки этих людей строятся по принципу: он свой — потому что враг режима. Они делают все, что выгодно Западу", — лічыць Чаргінец.
Беларускі ПЭН-цэнтр быў заснаваны ў 1989 годзе групай беларускіх пісьменнікаў, а ў 1990 годзе ўвайшоў у склад міжнароднай сістэмы аб'яднанняў прафесійных літаратараў, якія выступалі за свабоду слова. Беларускі ПЭН-цэнтр з'яўляецца заснавальнікам некалькіх літаратурных прэмій.
Пісьменнік прызнаў, што ў літаратурным асяродку ёсць пэўнае процістаянне па моўных прыкметах, але падкрэсліў, што СПБ палітыкі на гэтым не будуе: "Мы в союзе не видим разницы. Издаем книги на том языке, на котором написаны. Судим о таланте по таланту".
Паводле ацэнак Чэргінца, СБП выдае 60-63% кніг на рускай мове, сам пісьменнік таксама піша па-руску.
"Железно знаем два момента: Конституция признала равными в Беларуси два языка, и президент многократно об этом заявлял. Мы бы посоветовали писателям, которые пытаются на этом сыграть, — и русскоязычным, и белорусскоязычным: напиши талантливо — и будут читать на любом языке", — упэўнены Чаргінец.

Асцярожней з "дыскрімінацыяй"

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч лічыць, што ў Беларусі не існуе праблемы дыскрымінацыі рускамоўных літаратараў. "У нашым саюзе няма падзелу на беларусскамоўных і рускамоўных аўтараў. Ніколі такого не было. Калі казаць пра кнігі, якія ў нас выдаюцца, то прапорцыя прыблізна адзiн к чатыром — рускамоўных і беларускамоўных аўтараў", — заявіў Sputnik пісьменнік.
Пры гэтым ён зазначыў, што краіне не хапала прэміі для рускамоўных аўтараў. Але і для беларускамоўных таксама прэміі з'явіліся толькi ў апошнія тры гады: "Дэбют" для маладых аўтараў і прэмія імя Ежы Гедройца за лепшую прозу.
"Саму ідэю, якую вылучыў ПЭН-центр, — што павінна быць адзіная прэмія для ўсіх аўтараў, якія жывуць у Беларусі, я цалкам падтрымліваю. Адзінае, з чым не пагаджаюся, — гэта тое, што раптам прагучала слова "дыскрымінація". Думаю, мяне падтрымаюць рускамоўныя аўтары, што знявагі да іх ніколі не было. Таму я ўжываў бы слова "дыскрымінація" вельмі асцярожна, улічваючы, у якім становішчы знаходзіцца беларуская мова", — лічыць Пятровіч.
Ён звярнуў увагу на тое, што дзяржава слаба падтрымлівае беларускую мову. "Мы не маем ні сярэдняй, ні вышэйшай навучальнай установы, дзе цалкам выкладалi б усе прадметы по-беларуску. Гэта ненармальна для дзяржавы, якая мае назву па тытульнай нацыі", — упэўнены беларускі літаратар.
Саюз беларускіх пісьменнікаў пасля рэферэндуму па двухмоўі стаў у апазіцыю да кіраўніцтва дзяржавы, крытыкуючы яго за слабае выкарыстанне беларускай мовы ў краіне. У 2005 годзе частка пісьменнікаў, лаяльных да дзеючай улады, стварыла Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Хто сапраўдныя чэпміёны

"Как-то я совсем не понял разбушевавшегося конфликта в писательской среде. И особенно того, что он возник на фундаменте белорусского ПЕН-центра", — адзначыў на сваей старонцы у Facebook драматург Мікалай Халезін. Ён з'яўляецца членам міжнароднага і брытанскага ПЭН-цэнтраў, але, па яго словах, "ни разу не слышал, чтобы кто-то всерьез обсуждал тему дискриминации писателей в рамках моноструктуры".
ПЭН- клуб — міжнародная неурадавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае больш за сто нацыянальных клубаў прафесійных пісьменнікаў, паэтаў і эсаістаў. Яго заснавалі англійскія пісьменнікі Джон Галсуросі і Кэтрын Эмі Доусан — Скот.
Халезіна асабліва здзіўляе прымяненне ў спрэчках такіх слоў, як "дыскрымінацыя", "беларускі дух", "творчае спаборніцтва"…
"Нет среди писателей никакого "творческого соревнования", и нет никакой проблемы. Точнее, она есть в обществе — дискриминация белорусского языка, — напісаў Халезін. "Если уж говорить о соревновании в писательской среде, то "Гарри Поттер" и "50 оттенков серого" уже всех победили, став чемпионами мира. Но, насколько я знаю, они за премии не сильно боролись", — дадаў ён.

Мова — не маркер

Пісьменнік Віктар Марціновіч, дэбютаваўшы як рускамоўны аўтар, але зараз піша па-беларуску, у размове з карэспандэнтам Sputnik, адзначыў, што беларуская мова не можа з'яўляцца маркерам "беларускасці".
"В культурное пространство нужно впускать тексты, написанные не только по-белорусски, но и по-польски, по-русски, по-английски даже — если они написаны о Беларуси белорусом. Для меня маркирование ведется по этому основанию: написал белорус и на тему, как-то связанную с Беларусью", — растлумачыў Марціновіч.
Да гэтага, на яго думку, след у гісторыі літаратуры пакінуць толькі тыя аўтары, якія зараз пішуць на беларускай мове "воссоздавая новую белорусскую прозу на постсоветских культурных руинах".
Стужка навiн
0