Мікалай Пінігін прадставіць у Мінску прадчуванне Апакаліпсісу

© Sputnik / Виктор ТолочкоРэжысер Мікалай Пінігін
Рэжысер Мікалай Пінігін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На сцэне Купалаўскага тэатра 20, 21 і 22 сакавіка адбудуцца прэм’ерныя паказы спектакля “Чайка” у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Sputnik пабываў у гасцях у вядомага беларускага рэжысёра.

Вольга Абухоўская, Sputnik

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы завяршыў работу над спектаклем "Чайка" па п'есе Антона Чэхава ў перакладзе Марыны Казлоўскай. Рэжысёр пастаноўкі — Мікалай Пінігін — да прэм'еры ад каментароў з журналістамі адмаўляўся. Але для чытачоў Sputnik зрабіў выключэнне.

Класіка- гэта тое, што працуе

— Антон Паўлавіч Чэхаў чалавечую псіхалогію ведаў ідэальна, але яго тонкія і часта іранічныя назірання не перашкаджалі яму ставіцца да людзей з любоўю і разуменнем. У чэхаўскіх творах па-майстэрску выпісаны ўзаемаадносіны людзей, якія, як і чалавечая натура, не мяняюцца. Высакароднасць, закаханасць, страх, зайздрасць застаюцца, змяняюцца толькі знешнія абставіны.

Класіка — гэта тое, чым сення цікавяцца, таму тэатры ставяць п'есы гэтага найвялікшага драматурга "з раніцы да вечара". Рэжысёры розных пакаленняў нязменна звяртаюцца да творчасці Чэхава таму, што ён заўсёды сучасны, у яго п'есах няма прывязак да мінулага часу, палітычных, грамадзянскіх праблем. Ён наогул быў чалавекам досыць апалітычным, мудра мяркуючы, што палітычныя страсці не такія  важныя. Чэхаў даўно належыць ўсям сусвету.

Чаму менавіта "Чайка"

— П'есы Чэхава не ставіў, калі не лічыць даўні майстар-клас па "Чайцы" з французамі ў Клермон-Феран. Па чэхаўскіх расказах калісьці рабіў спектакль у Рускім тэатры ў Мінску.

Скажу шчыра, калі я глядзеў раней спектаклі калегаў па чэхаўскай "Чайцы", не разумеў яе да канца. Цяпер шмат што адкрываю для сябе.

У першым дзеянні п'есы на сцэне, збудаванай спехам ў сядзібным парку ля возера, малады драматург Канстанцін Трэплеў прапануе гледачам спектакль, у якім адзіную ролю выконвае Ніна Зарэчная, якая дэкламуе: "Людзі, львы, арлы і курапаткі, рагатыя алені, гусі, павукі, маўклівыя рыбы, што жылі ў вадзе, марскія зоркі і тыя, якіх нельга было бачыць вокам, — словам усё жыцця, усе жыцця, які адбыўся сумны круг, пагаслі… Ужо тысячы стагоддзяў, як зямля не носіць на сабе ні адной жывой істоты, і гэты бедны месяц дарэмна запальвае свой ліхтар…"

Такую дзіўную п'есу прадставіў чэхаўскі герой астатнім персанажам, а яны над ім пасмяяліся-"Дэкадэнцтва нейкае". Але сення п'еса Трэплева гучыць вельмі сучасна.

Гэта прадчуванне Апакаліпсісу. Нам кожны дзень паказваюць па тэлевізары фільмы-катастрофы. Распавядаюць, што Зямля існавала мільёны і мільёны гадоў, што былі іншыя цывілізацыі і што з'яўленне новых цывілізацый-толькі перагортванне старонак гісторыі. Чэхаў напісаў пра гэта на сто з лішнім гадоў раней.

Не "бугага" і не "камедзі клаб"

— Усе п'есы Чэхава — камедыі. Але сапраўдная камедыя-гэта зусім не "бугага" ці "камедзі клуб". Чалавечая камедыя-гэта погляд зверху на людзей Таго, хто іх стварыў, погляд Вышэйшай істоты на тых, хто дзесьці ўнізе корпаецца, злуецца, кусаецца. Калі чытаеш чэхаўскія творы, аўтар якіх адначасова смяецца і спачувае сваім героям, міжволі пачынаеш суперажываць людзям, хоць на іх справы глядзець і сумна, і, адначасова, смешна.

Мой спектакль пра тое, як людзі, не задумываючыся, забываючы пра самае галоўнае, грызуцца, мітусяцца, ўключаюць сваё эга, крыўдзяць адзін аднаго, знішчаюць.

У спектаклі няма прывязкі да эпохі. Дэкарацыі ў нас дастаткова ўмоўныя. Гарнітуры не сучасныя, але і не з пазамінулага стагоддзя. Калі артысты выходзяць у гістарычных касцюмах, глядач звычайна думае: "Гэта не пра мяне, гэта даўно было". Таму мы пастараліся знайсці нейкую меру, каб прарвацца ў сённяшні дзень.

Класічны правал і новая літаратура

— Прэм'еру "Чайкі" у 1896 ставілі ў "Александрынцы". У тыя часы імператарскія тэатры былі тэатрамі прымадон і прэм'ераў, там паказвалі вадэвілі, забаўляючы публіку. І раптам Чэхаў прадстаўляе сваю незвычайную п'есу: артысты размаўляюць не так, як у звыклых пастаноўках XIX стагоддзя-замест  дакладных, скончаных і разлічаных на пэўны эфект рэплік, робяць незразумелыя паўзы, выкарыстоўваюць дзіўныя метафары і г.д.

 Гледачам быў прадстаўлены новы від літаратуры, але яны нічога не зразумелі, і толькі калі з'явіліся МХАТ, Канстанцін Станіслаўскі і Уладзімір Неміровіч-Данчанка Чэхава пачулі і паставілі спектакль так, як трэба.

Безумоўна, Чэхаў апярэдзіў сваіх гледачоў і чытачоў, але не свой час, таму што ў тыя гады ўжо існаваў імпрэсіянізм, Скрабін ўжо ствараў сваю музыку, свет стаў складаней, і пісаць пра яго сталі складана. Добрая літаратура — гэта калі зададзены ўсе характары герояў, але пры гэтым няма тэндэнцыі і навязвання ідэалогіі. Антон Паўлавіч Чэхаў стварыў новы від літаратуры, ён вельмі тонкі аўтар, вельмі сур'ёзны і вельмі мудры.

© Sputnik / Виктор Толочкосцэна з прэм"еры спекталя пінігіна "чайка"
Сцена из премьерного спектакля Пинигина Чайка - Sputnik Беларусь
сцэна з прэм"еры спекталя пінігіна "чайка"

Іншаземцы выдатна адчуваюць беларускую мову

— Мне расказваюць, што часта гасцей з іншых краін мінчане запрашаюць наведаць музычныя тэатры сталіцы, але не драматычныя, матывуючы тым, што яны не зразумеюць мову. І пытаюцца: як пераканаць гледачоў у адваротным? Ну, асабіста для мяне тут няма ніякай праблемы.

У тэатры мы чуем не толькі гаворку, драматычны тэатр тым і добры, што тут ёсць дзеянне, характары. Да таго ж паслухаць мову, якой ты не ведаеш, гэта вельмі цікава. Напрыклад, у верасні мы вазілі ў Томск нашу "Паўлінку", і гледачы ўсё выдатна зразумелі-авацыі гучалі 20 хвілін. У Францыі ў сакавіку мінулага года мы паказвалі "Пана Тадэвуша"-былі і французы, і палякі, і беларусы, і літоўцы, уся зала была запоўнена, спектакль прыняты на "ура".

Але пры гэтым хачу дадаць, што на прэм'ерных паказах "Чайкі" у нас у тэатры запускаецца сістэма сінхроннага перакладу — у слухаўку гледачам будзе ўжывую чытацца тэкст на англійскай мове.

Складаная праца і зладжаная каманда

— Мастак-пастаноўшчык-Марыус Яцовскіс. Гэта сцэнограф, паспяхова супрацоўнічае з большасцю літоўскіх тэатраў, з маскоўскім "Сучаснікам", Вахтанговского тэатрам, працуе ў тэатрах Еўропы, у Беларусі ён ставіў "Дзяды" ў "Тэатры Ч".

Музыку для спектакля напісаў кампазітар Андрэй Зубрыч. Арыгінальная музыка важна для чэхаўскіх п'ес, яна стварае сваю драматургію побач з літаратурай. Пераклад на беларускую мову зрабіла Марына Казлоўская.

 Пастаноўка такога спектакля-праца складаная. Мы дастаткова хутка яе зрабілі, таму што тры месяцы для дадзенага твора-гэта не шмат, пры тым, што акцёры працуюць кожны вечар на іншых спектаклях. Спадзяюся, што ўсё атрымаецца, але ацэнкі даваць пакуль не гатовы. Спектакль-гэта дыялог з гледачом, і ён цалкам выбудоўваецца разам з гледачом.

Стужка навiн
0