Эрык Клэптан

Эрык Клэптан адзначае 70-годдзе

53
(абноўлена 12:53 14.04.2015)
Уладальнік 17 прэмій “Грэмі” камандор Ордэна Брытанскай імперыі ў апошні час скараціў колькасць канцэртаў і засяродзіўся на працы ў студыі.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Брытанскі блюзавы і рок-музыкант Эрык Клэптан адзначае ў панядзелак 70-гадовы юбілей.

Упершыню Эрык Клэптан (сапраўднае імя Эрык Патрык Клэп — Sputnik) узяў у рукі гітару ў 14 гадоў — яе падарылі бабуля з дзядуляй, якія выхоўвалі будучага музыканта. За два гады Клэптан выдатна авалодаў майстэрствам гульні, і яго запрасілі граць у мясцовай групе.

Праз чатыры гады 18-гадовы гітарыст ужо граў у калектыве Yarbirds, які ў свой час складаў канкурэнцыю легендарнай "ліверпульскай чацвёрцы", — The Beatles.

У 1966 годзе Клэптан стварыў уласную групу — Cream. Музыкі праз два гады выпусцілі альбом Wheels Of Fire, які першым у музычнай гісторыі атрымаў "плацінавы" статус па ўзроўні продажу. У 1968 годзе, адыграўшы развітальны канцэрт, гурт распаўся.

Некалькі гадоў музыкант працаваў у якасці запрошанага гітарыста—з Фрэнкам Запай, гуртом The Beatles, затым у гурце Джона Ленана і Ека Она Plastic Ono Band і калектыве Derek & The Dominos —  і ўдзельнічаў у запісе некалькіх студыйных альбомаў.

Пачатак 1970-х таксама стаў адным з самых складаных перыядаў у жыцці Клэптана — музыкант, перажываючы асабістыя праблемы і калямузычныя звадкі, заахвоціўся да наркотыкаў. Аднак, перабароўшы залежнасць, працягнуў кар'еру і ў жніўні 1974-га выпусціў пласцінку 461 Ocean Boulevard. Вызваленне ад нарказалежнасці падштурхнула музыканта на стварэнне ў 1998 годзе рэабілітацыйнага цэнтра для наркаманаў на востраве Антыгуа.

Усяго ў дыскаграфіі Клэптана — 22 сольныя студыйныя альбомы, пласцінка Unplugged— самая прадаваемая з іх. Продаж альбомаў дасягнуў 12 млн асобнікаў. Апошні альбом Клэптана, Old Shock, выйшаў у 2013 годзе.

Музыкант таксама прымаў удзел у здымцы і агучванні фільмаў, акрамя таго з'яўляўся аўтарам музыкі да фільмаў: "Смяротная зброя" (1987, 1989, 1992, 1998), "Свой хлопец" (1988), "Кайф" (1991), серыялаў "На краі цемры" (1985),"Вялікія прадстаўленні" (1972-2014), у якім выступіў і ў ролі прадзюсера.

У апошнія гады музыка скараціў колькасць канцэртаў і засяродзіўся на працы ў студыі.

Клэптан з'яўляецца ўладальнікам 17 прэмій "Грэмі",  тройчы музыканта ўключалі ў Залу славы рок-н-ролу, таксама яму прысвоена прэстыжнае званне камандора Ордэна Брытанскай імперыі. Клэптан даў старт знакамітай музычнай калекцыі сеткі бараў Hard Rock Cafe, падарыўшы лонданскай установе свой чырвоны Fender.

53
Тэги:
Музыка, культура і мастацтва, Мастацтва, Юбілей, Эрык Клэптан, Велікабрытанія, Еўропа
Каментары