“Мастак і горад” зноў сустрэнуцца на плошчы Якуба Коласа

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкПомнік класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу
Помнік класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава карцін аднаго з першых сюррэалістычных беларускіх мастакоў распачнецца ў маі ў цэнтры горада.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Наступная, чацвертая экспазіцыя з цыклу "Мастак і горад" адкрыецца ў маі і буде прысвечана творчасці аднаго з самых значных беларускіх мастакоў другой паловы XX ст — Мікалая Селяшука.

Больш за 20 рэпрадукцый карцін Нацыянальнага мастацкага музея, Саюза беларускіх мастакоў, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва аўтарства Мікалая Селяшука будуць выстаўлены на плошчы Якуба Коласа ў маі бягучага года.

"Мікалай Селяшук — яскравы самабытны мастак. Яго творчасць яшчэ не цалкам асэнсавана. Многія з яго работ знаходзяцца ў прыватных калекцыях, таму не даступныя шырокаму кому аматараў мастацтва. Праэкт "Мастак і горад" дае магчымасць паглядзець на некаторыя з іх", — сказала дырэктар Цэнтра Сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Экспазіцыі з цыклу "Мастак і горад" чацвёрты год запар праходзяць у Мінску пры падтрымцы міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і мінгарвыканкама. Папярэднія выставы былі прысвечаны творчасці Казіміра Малевіча, Марка Шагала і сучасных беларускіх жывапісцаў і графікаў і таксама праходзілі на плошчы Якуба Коласа.

Выстава распачне працу 14 мая і працягнецца да 10 верасня.

Стужка навiн
0