старонка акаунта Басовішча ў Facebook

Абвешчаны правілы конкурсу “Басовішча 2015”

110
Сталі вядомы правілы конкурсу для маладых гуртоў на музычны фестываль “Басовішча – 2015”

МІНСК, 17 кра — Sputnik. У штогадовым фестывальным конкурсе змогуць прыняць удзел тыя белраускія гурты, якія дашлюць свае заявы на ўдзел з 17 красавіка па 15 мая і пройдуць конкурсны адбор.

У конкурсе змогуць прыняць удзел тыя музыканты, якія выконваюць песні пераважна на беларускай мове, паведамляецца на афіцыйнай старонцы "Басовішча" у Facebook.

Кожны з чатырох гуртоў-фіналістаў атрымае магчымасць выступіць на Басовішчы ў фінале конкурсу 17 ліпеня 2015 года. На выступ адводзіцца 30 хвілін.

Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, месца ў праграме "Басовішча — 2016" і права выступаць у другі дзень фестывалю 18 красавіка.

Сцэна фестывалю знаходзіцца на лясной паляне Борык. Падчас правядзення "Басовішча" тут ладзяць палаткавы гарадок, дзе жывуць ў палатках у дні фэсту аматары музыкі, дзейнічае інфраструктура харчавання. Палаткавы гарадок звычайна ахоўваецца, уваход у яго і разьмяшчэнне платны.

Фестываль рок-музыкі "Басовішча" праводзіцца штогод з 1990 году на Беласточчыне. Арганізатарамі фэсту выступае Беларускае аб'яднанне студэнтаў, мерапрыемства праводзіцца на некамерцыйнай аснове. У фестывалі звычайна прымаюць удзел больш за 20 беларускіх гуртоў.

110
Тэги:
Музычны конкурс, Беларускае аб'яднанне студэнтаў, Беларусь, Беласток, Гарадок (Польшча)
Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Каментары