Сяргей Міхалок, лідэр гурта Brutto

Brutto запісалі новы альбом

305
Рок-музыканты запісалі ўсе песні для новага альбому і прыступілі да звядзення.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Рок-гурт Brutto завершыў працу над новым альбомам. Цяпер новы альбом зводзяць, музыкі паспрабуюць зрабіць яго ў канчатковым выглядзе такім, "каб здзівіць саміх сябе", распавёў лідэр гурта Сяргей Міхалок у інтэрв'ю "Украінскай праўдзе".

Па словах Міхалка, у Brutto ён знарок спрабаваў адмовіцца ад усяго, што ў апошні час рабіў у "Ляпісах". Цяпер ён збіраецца вярнуцца да глыбейшых тэкстаў, якія пісаў раней.

 "Далей выдаваць сябе за Агнію Барто і пісаць знарочыста прымітыўныя тэксты я не буду. Я вярнуся да той паэзіі, якая мне блізкая. Я вярнуся да нейкіх метафар, і гэта будзе падобна на песні "Жалезны" ці "Воіны святла", — патлумачыў Міхалок.

Музыкант, які зараз жыве і працуе ў Кіеве таксама адзначыў, не змог абыйсціся без радыкальных тэм у новым альбоме.

"Зараз тут, ва Украіне слова "рэвалюцыя" набывае новы сэнс. Рэвалюцыя як творчы пачатак і неабходнае ў нейкі момант дзейства. Таму, вядома, я не змог не закрануць гэтай тэмы", — сказаў Міхалок.

Гурт Brutto заявіў аб сваім існаванні 1 верасень 2014 года, на наступны дзень пасля распаду "Ляпіса Трубяцкога" і праз два тыдні выпусціў дэбютны альбом "Underdog". Пасля гэтага Brutto выпусцілі шэраг новых сінглаў, уключаючы "Adиdas",  "Алімпія", "Будзь адважным",  "Партызан-рок" і іншыя.

305
Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Мастацтва, Музыка, Сяргей Міхалок, Украіна, Кіеў
Каментары