Тэлевізар

Сёння ў Мінску абвесцяць пераможцаў “Тэлевяршыні”

57
(абноўлена 13:18 21.05.2015)
За своеасаблівы “Оскар” у 11-ты раз 21 мая будуць змагацца буйнейшыя беларускія тэлекампаніі.

МІНСК, 21 мая — Sputnik. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу адбудзецца 21 мая ўвечары.  У конкурсе возьмуць удзел буйнейшыя тэлекампаніі рэспубліканскага і рэгіянальнага маштабу.

Галоўнай інтрыгай конкурсу стане намінацыя Гран-пры "Тэлевізійны праект года", які будзе прысуджаны самай маштабнай і сацыяльна значнай працы, атрымаўшай шырокі грамадскі рэзананс.

Акрамя 25 традыцыйных намінацый журы вызначыць лепшы тэлепраект на тэму "Вялікай Айчыннай вайны" і "Вялікай перамогі".

Упершыню канкурэнцыю сталым майстрам зробяць студэнты, якіх адзначаць спецыяльнымі ўзнагародамі.

57
Тэги:
Стыль жыцця, Культура і адпачынак, Тэлевершыня-2015, Мінск, Беларусь
Каментары