Музей старадаўніх народных рамёстваў Дудуткі

Фестываль дуды пройдзе пад Мінскам 30 мая

77
(абноўлена 17:02 25.05.2015)
Навукова-практычная канферэнцыя “Дударскі фэст” адкрыецца ў музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў “Дудуткі”.

МІНСК, 25 мая — Sputnik. Для абмену досведам на мерапрыемстве збяруцца прадстаўнікі ансамбляў і сольныя артысты, чыя творчасць так ці інакш звязана з архаічным музычным інструментам — дудой.

Пад словам дуда маецца на ўвазе, не малая дудка ці жалейка, а беларускі традыцыйны духавы музычны інструмент.

На Беларусі вядомы дзве назвы гэтага інструмента: дуда і муцянка ці мацянка. Асноўнай рысай, па якой дуда адрозніваецца ад іншых інструментаў, з'яўляецца наяўнасць скуранога меха ("пузыра"), які выраблялі са скуры жывёл (казы, цяляці, барсука).

Інструмент карыстаўся вялікай папулярнасцю ў мінулым і цяпер зноў набірае папулярнасць, развіваецца, што і прадэманструюць беларускія дуднікі розных пакаленняў.

У рамках канферэнцыі таксама пройдуць майстар-класы па гульні на дудзе і народных танцах, тут можна будзе пакаштаваць стравы беларускай кухні і паслухаць выступы гуртоў Lity Taler, "Стары Ольса", Pawa і капэлы Dudziarzy Wielkopolski.

77
Тэги:
Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Музыка, культура і мастацтва, Мастацтва, Беларусь
Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Каментары