Старонка сайта Беларускага ПЭН-цэнтра

Уручэнне прэміі імя Ежы Гедройца пройдзе ў Мінску

103
(абноўлена 16:23 01.06.2015)
Урачыстыя цырымонія ўзнагароджання пераможцаў літаратурнай прэміі адбудзецца 1 чэрвеня.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, паведамляе партал http://gedroyc.by/.

Cёлета на галоўны прыз конкурсу прэтэндуюць кнігі:

  • Таццяна Барысік "Жанчына і леапард";
  • Альгерд Бахарэвіч "Дзеці Аліндаркі";
  • Антон Францішак Брыль "Ян Ялмужна";
  • Андрэй Гуцаў "Кніга зданяў";
  • Сяргей Дубавец "Сіні карабель у блакітным моры плыве";
  • Віктар Казько "Час збіраць косці";


У склад журы прэміі сёлета ўваходзяць: Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута.

Аўтар кнігі, які зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ў Вентспілсе (Латвія), другое — пераклад твора на польскую мову альбо творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад партнёра мерапрыемства банка IdeaBank.

Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 1 чэрвеня ў гасцініцы "Renaissance" (пр. Дзяржынскага, 1Е). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

103
Тэги:
культура і мастацтва, Мастацтва, Літаратура, Узнагароды і прэміі, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары