Спаса-Еўфрасіньеўскі манастыр у Полацку

Пячатку Еўфрасінні Полацкай знайшлі пад Віцебскам

153
(абноўлена 08:49 05.01.2017)
Старадаўняя актавая пячатка ўзору ХІІ стагодзя была знойдзена падчас археалагічных работ у Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.

МІНСК, 1 чэр — Sputnik. Напярэдадні святкавання Дня горада Полацка і Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, якія адзначаюцца 5 чэрвеня, на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра беларускія і расійскія вучоныя праводзілі раскопкі, падчас якіх і выявілі унікальны артэфакт, паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.

"Гэтая знаходка ў чарговы раз падкрэслівае значнасць і унікальнасць асобы святой і сведчыць пра тое, што манастыр у ХII стагоддзі быў не толькі буйным духоўным і культурным, але і грамадска-палітычным цэнтрам, дзе актыўна вялася перапіска, і прападобная Еўфрасіння Полацкая змацоўваюць дакументы сваёй пячаткай", — сцвярджаюць спецыялісты.

Прэзентацыя артэфакта адбудзецца ў Мастацкай галерэі Полацка 4 чэрвеня ў 10 гадзін. Пячатка будзе экспанавацца там на працягу 4 дзён (4, 5, 6, 7 чэрвеня).

Плануецца, што знаходка будзе дададзена ў экспазіцыю сценапісу, знятай са сцен Спаса-Праабражэнскага храма, якая цяпер прадстаўлена ў Мастацкай галерэі Полацка.

153
Тэги:
Гісторыя, Мастацтва, культура і мастацтва, Еўфрасіння Полацкая, Полацк, Віцебская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары