Віктар Казько атрымлівае ўзнагароду

Названы імёны пераможцаў прэміі імя Ежы Гедройца

274
(абноўлена 09:05 02.06.2015)
Літаратурную прэмію сёлета атрымалі тры лепшых беларускіх пісьменніка.

МІНСК, 2 чэр —Sputnik. Цырымонія ўзнагароджання беларускіх літаратараў прайшла ўвечары 1 чэрвеня ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.

Прэмія прысуджаецца за лепшую кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі. Ўручаюцца ўзнагароды з 2012 года.

Прыз за трэцяе месца атрымаў Альгерд Бахарэвіч за антыўтопію "Дзеці Аліндаркі", у якой апісаны прыгоды беларускіх дзяцей, якія трапілі ў дзіўную ўстанову пад назвай "Лагер". Другое месца дасталася кнізе "Жанчына і леапард" Таццяны Барысік. У творы сабраны гісторыі жыхароў сучаснай беларускай правінцыі. Першае месца журы прысудзіла Віктару Казько за філасоўскую аповесць "Час збіраць косці".

Твор Казько таксама атрымаў асобны прыз чытацкага галасавання.

Книги номинантов на премию Ежи Гедройца
© Sputnik/ Евгений Казарцев
кнігі намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца

Пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка, які прысутнічаў на цырымоніі ўзнагароджання, адзначыў важнасць развіцця і падтрымкі сучаснай беларускай літаратуры і мовы. Аб адмысловым статусе літаратурнай прэміі заявіў і адзін з членаў журы, пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску.

У склад журы сёлета ўваходзілі Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч і Ганна Янкута.

274
Тэги:
Грамадства, культура і мастацтва, Мастацтва, Літаратура, Узнагароды і прэміі, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары