Кніжны кірмаш у галерэі Ў

Што чытаюць беларусы

206
Топ-10 самых купляемых кніг за май месяц абвесціла кнігарня “ЛогвінаЎ”.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Сярод самых папулярных апынуліся кнігі беларускага фэнтэзі, гісторыі пра знакамітых людзей Беларусі,  зборнікі паэзіі, апавяданні пра Мінск і Чэхаславакію. У спісе самых купляемых апынуліся кнігі аўтараў, якія сёлета былі адзначаны прэміяй імя Ежы Гедройца.

Замыкае дзесятку лідэраў кніга "Імёны свабоды" Уладзіміра Арлова, у якой апавядаецца пра знакамітых людзей Беларусі, якія мелі значны ўплыў на развіццё беларускай культуры і пакінулі след у беларускай гісторыі.  Першае месца дасталося кнізе "Дзеці Аліндаркі" Альгерда Бахарэвіча — прыгодніцкая аповесць пра беларускамоўных дзяцей, пацыентаў загадкавай установы пад назваю Лягер.

У тройку лідэраў таксама ўвайшлі "Гісторыі" Адама Глобуса і пераклад аповесці ў жанры іранічнай фантастыцы "Аўтаспынам па галактыцы"  Дугласа Адамса — другое і трэцяе месца адпаведна.

У топ-10 таксама ўвайшлі "Англійская мова. Слова за словам" Алены Церашковай (чацвёртае месца), пераклад  "Украінскія авіялініі" Сергія Жадана (пятае месца), прыгодніцкае "Сем камянёў" Аляксея Шэіна (шостае), "Паліталогія" Андруша Лазуткіна (сёмае), кніга пра Славакію "Найлепшы з усіх светаў" Ірэны Брэжна (восьмае) і "Час збіраць косці" Віктара Казько, лаўрэята прэміі імя Ежы Гедройца-2015 (дзевятае).

Спіс быў састаўлены паводле дадзеных таваразнаўцы кнігарні "ЛогвінаЎ" Паліны Вітушчанка.

206
Тэги:
Літаратура, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, культура і мастацтва, Мастацтва, Еўропа, Беларусь, Увесь свет, Мінск
Каментары