Пісьменнік Васіль Быкаў

Музей-дачу Быкава зачынілі

78
(абноўлена 14:19 15.06.2015)
Музей знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава прыпыніў дзейнасць з-за капітальнага рамонту, зараз ён зачынены для наведвальнікаў, на браме музея вісіць вялікі замок.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Музей закрылі толькі на гэты год, пасля правядзення рамонту, змены электраправодкі і ўсталявання пажарнай сігналізацыі, музей зноў распачне сваю працу, распавёў у інтэрв'ю "Радыё Свабода" былы загадчык музея Алесь Гібкоўскі.

На яго думку, усе рамонтныя  работы можна было правесці, не зачыняючы музей для наведвальнікаў.

"Наколькі я ведаю, такога вялікага рамонту там ужо не павінна быць. Там ужо зроблена ўсё, што было магчыма: дах перакрыты, унутры ўсе адрэмантавалі. Што там галоўнае — трэба памяняць электраправодку, правесці пажарную сігналізацыю і ўсталяваць звычайную", — распавёў Гібкоўскі.

У мінулым годзе ў Ждановічах пад Мінскам да 90-годдзя са дня нараджэння пісьменніка быў урачыста адчынены музей-лецішча Васіля Быкава. Планавалася, што музей будзе працаваць толькі ў летні сезон. Музей-лецішча Васіля Быкава прапрацаваў толькі чатыры месяцы і быў зачынены на рамонт.

78
Тэги:
Музеі і бібліятэкі, Літаратура, Васіль Быкаў, Мінскі раён, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары